Навука і тэхналогіі44

Найбольшыя краіны свету падпісалі дэкларацыю аб катастрафічнай небяспецы штучнага інтэлекту

На першым міжнародным саміце па бяспецы штучнага інтэлекту, які прайшоў у Вялікабрытаніі, 28 краін свету прызналі, што штучны інтэлект прадстаўляе катастрафічную небяспеку для чалавецтва.

the AI Safety Summit Саміт па бяспецы ШІ Саммит по безопасности ИИ
Ілон Маск (злева) на першым пленарным пасяджэнні саміту па бяспецы ШІ. 1 лістапада 2023 года. Фота: Toby Melville/Pool Photo via AP

Першы міжнародны саміт па бяспецы штучнага інтэлекту (ШІ) з удзелам ЗША, Кітая, Еўрасаюза, Аўстраліі, Саудаўскай Аравіі, а таксама такіх асобаў, як Ілон Маск (уладальнік SpaceX, Tesla і сацыяльнай сеткі X), Брэт Сміт (прэзідэнт кампаніі Microsoft), Дэміс Хасабіс (кіраўнік Google DeepMind), Сэм Альтман (генеральны дырэктар кампаніі Open AI) быў прысвечаны пошуку спосабаў мінімізацыі пагроз штучнага інтэлекту на міжнародным узроўні.

Выступаючы ў кулуарах саміту Ілон Маск адзначыў, што новыя распрацоўкі, такія, як сістэма Frontier AI, можа стаць разумнейшымі за людзей у выкананні шэрагу задач.

«Упершыню мы маем сітуацыю, калі ёсць нешта, што будзе разумнейшае за самага разумнага чалавека <…> І мне не зразумела, ці зможам мы сапраўды кантраляваць такую рэч», — цытуе The Gardian словы Ілона Маска.

У дэкларацыі, якая была апублікаваная 1 лістапада, адзначана, што побач з шэрагам станоўчых уплываў,

«штучны інтэлект стварае значныя рызыкі, у тым ліку ў сферы паўсядзённага жыцця. <…> Існуе імавернасць нанясення сур'ёзнай, нават катастрафічнай шкоды, <…> якая абумоўлена найбольш значнымі магчымасцямі мадэляў ШІ».

У сувязі з гэтым краіны-ўдзельніцы дамовіліся аб сумесным пошуку спосабаў кантролю за далейшым развіццём штучнага інтэлекту, каб «гарантаваць, што перавагі тэхналогіі могуць быць выкарыстаны адказна».

Аднак, як адзначае The Gardian, пакуль існуе толькі мінімальная згода адносна таго, як могуць выглядаць глабальныя правілы адносна штучнага інтэлекту і хто павінен іх складаць. У гэтай сферы відавочная канкурэнцыя паміж Вялікабрытаніяй і ЗША.

Некаторыя палітыкі ва ўрадзе Вялікабрытаніі спадзяваліся на тое, што спецыяльная міжурадавая мэтавая група па штучным інтэлекце атрымае дадатковыя паўнамоцтвы па тэставанні новых мадэляў ШІ з усяго свету перад тым, як яны будуць выпушчаны для шырокага выкарыстання.

Пакуль што да гэтага не дайшло. Магчыма, больш канкрэтныя крокі будуць выпрацаваны на наступных самітах, якія цяпер будуць адбывацца кожныя шэсць месяцаў.

Чытайце яшчэ:

Распрацоўнікі ChatGPT папярэджваюць аб тым, што штучны інтэлект можа прывесці да знікнення чалавецтва

Штучны інтэлект у офісе не дадае работнікам шчасця

Штучны інтэлект: як Google плануе перахапіць лідарства ў гэтай галіне 

Штучны інтэлект дапамог прачытаць таблічкі з клінапісам, якім пяць тысяч гадоў

Каментары4

  • Ерома
    02.11.2023
    За што баролісь на то і напаролісь прыдуркі
  • Владислав
    02.11.2023
    Ілон Маск палохае дарэмна. У гульні ў шахматы камп'ютары нават цяпер разумнейшыя за людзей. І ніякай бяды не адбылося.
    Было б добра, каб Tesla ў аўтаматычным рэжыме разумела дарожную сітуацыю лепш, чым кіроўца.
    А таксама, калі б дроны былі разумнейшыя за радыёэлектронную барацьбу рашыстаў і тэрарыстаў.
  • 00
    02.11.2023
    Иди в баню, Маск.
    ИИ - в президенты!
    В суды и в менты!

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць