Свет1919

Прэзідэнт Казахстана звярнуўся да Пуціна і расейскай дэлегацыі на казахскай мове. Зірніце на твары расіян

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, падводзячы вынікі візіту Пуціна ў Астану ў прысутнасці абедзвюх дэлегацый і прэсы, звярнуўся да публікі на казахскай мове. Твары Пуціна, Лаўрова і Пяскова ў гэты момант трэба бачыць.

«Варта зірнуць тут на відэа, каб зразумець, наколькі знянацку заспела гэтая «казахская прэлюдыя» Пуціна і членаў яго дэлегацыі, якія кінуліся шукаць на стале і за сваёй спінай відавочна невыпадкова раскладзеныя там навушнікі… Такаеў вымусіў іх слухаць спачатку сваю прамову ў перакладзе.

Гэта быў жэст, які цяжка пераацаніць. Казахстанскі прэзідэнт, які ініцыяваў стварэнне ў СНД арганізацыі па вывучэнні расейскай мовы, што з захапленнем было сустрэта ў Маскве, тут жа даў зразумець, што Казахстан мае намер праводзіць самастойную моўную палітыку, згодна з якой расейскай мове — пашана і павага, але галоўным застаецца развіццё нацыянальнай мовы казахаў», — адкаментаваў жэст Такаева спецыяліст па цэнтральнаазіяцкім рэгіёне Аркадзь Дубноў.

Каментары19

  • Kazakhstan
    10.11.2023
    Пуканы імперцаў гараць знатна 🔥
  • a.hto.tam.idze
    10.11.2023
    Такаеў малайца, канешне. Скарыстаўся Пуціным, каб скінуць Назарбаева, а потым выкінуў, нібыта гумовы "выраб №2". Застаўся ў Пуціна толькі адзін дурань на пабягушках цяпер...
  • Litwin Army
    10.11.2023
    Пуканы ARDYNSKICH імперцаў гараць знатна ))

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць