Гэта не пра нас. Ніякай сувязі з народам там няма і не было. Важна толькі што загадвае правадыр. Гэта не людзі - шрубікі апарату. І паступаць з імі пры нагодзе трэба адпаведна.
Сымон
11.11.2023
Літва не была ўнікальнай ў тым, што пасля дзейнасці першага ўраду незалежнасці (у выпадку с Літвой гэта быў менавіта ўрад Прунскене) адбыўся рэсэнтымент левых.
Галоўным чыннікам гэтага звычайна была аб'ектўна цяжкая эканамічная сітуацыя перыяду эканамічнай трансфармацыі ва ўмовах пераходу ад неэфектыўнай савецкай эканомікі да рынкавай.
У гэтых умовах былі вельмі важнымі імкненне большасці грамадства да незалежнасці і ступень ўплыву нацыянальна арыентаваных палітычных сіл. Наймацнейшымі гэтая фактары былі ў краінах Балтыі, бо былі захаваныя нацыянальныя культуры і актыўна выкарыстоўваліся нацыянальныя мовы (у т.л. ў адукацыі), а таксама яшчэ былі жывыя шмат людзей, якія памяталі часы незалежнасці, прайшлі праз рэпрэсіі ўсходніх акупантаў і адпаведным праеўрапейскім чынам выхоўвалі сваіх нашчадкаў. Таму аніводная палітычная сіла, якая дэкляравала шчыльнае палітычнае збліжэнне з Расеяй (фактычна, адраджэнне СССР) - ня мела аніякіх шансаў атрымаць там уладу. Таму Ландсбергіса змяніў Бразаўскас, Краўчука - Кучма, Снегура - Лучінскі. Нават у Польшчы легендарнага Валенсу змяніў Квасьнеўскі.
Нажаль ў Беларусі адчуванне перавагі незалежнасці было яшчэ вельмі слабым, дадаткова паслабленым праз няўдалую дзейнасць ураду Кебіча. Нацыянальна-арыентаваныя сілы мелі вельмі абмежаваны ўплыў, які пасля атрымання незалежнасці хутка скарачаўся праз бяздарную радыкальную рыторыку нацыянальна арыентаваных лідараў, якая выклікала непрыманне асабліва ў праваслаўных рэгіёнах Беларусі (дастаткова пабачыць карту галасавання за Пазняка ў 1994). Таму адбуўся ня проста ресентымент левых, а сапраўдны папулісцка-камуністычны реванш. Бо пасля перамогі лукашэнкі на выбарах 1994 адбыліся яшчэ адносна сумленныя выбары 1995 у ВС, праз якія у парламент трапіла шмат камуністаў і левых, а БНФ не атрымала аніводнага мандата. Таму лукашэнка пад час канстытуцыйнага перавароту 1996 меў істотную падтрымку ў парламенце, здолеў раскалоць яго, што дазволіла склікаць ему першы "УНС" з ліку ягоных прыхільнікаў у т.л. і ў ВС.
Вероятный
12.11.2023
Сымон, > праз бяздарную радыкальную рыторыку нацыянальна арыентаваных лідараў, якая выклікала непрыманне асабліва ў праваслаўных рэгіёнах Беларусі (дастаткова пабачыць карту галасавання за Пазняка ў 1994). Ага, пэўна трэ было Зянону не нудзіць пра ніпанятную нінужную Незалежнасць, а рубаць наўпрост як Саша: “я в Маскву на каленях папалзу”. Вельмі таленавітая рыторыка. Харэ трызніць ужо, пакрыўджаныя тым, што БНФ іх не падманваў. Народзец атрымаў акурат тое, да чаго імкнуўся. І працягне выграбаць, пакуль не паразумнее.
Вероятный
12.11.2023
Ды й ня толькі ў Літве, але і ў іншых краінах, што выціснулі з сябе русскій мір.
Мяркую, таму што перш за ўсё яны былі літоўцамі, а ўжо потым - кар'ерыстамі, партбонзамі, сялянамі, месцічамі і г.д. Ім было пра што клапаціцца, і што губляць. Нешта накшталт нашых левакоў-бацькоў БНР. Ну, і вялізны ціск з боку такога ж самага грамадства.
А кім перш за ўсё з'яўляюцца "кандыдаты"-2020 (няхай яны хутчэй выйдуць на свабоду, але не раней за апошняга шараговага пратэстанта)? Кім перш за ўсё з'яўляецца іхні электарат? Спеў свярчка будзе натуральным адказам на гэтае пытанне.
00
11.11.2023
Перебегут на сторону победителя, как только это станет целесообразным. Что там литва... Всегда и везде так происходит.
Вероятный
12.11.2023
00, нуканешне, рускамірнае! Паўсюль такое ж лайно, што й у вашым канцлагеры.
Але чамусьці жывуць гэтыя людзі на свабодзе і ў збытку, а вы - у бараку ды ўбостве.
Уладзіміраўшч
11.11.2023
Галоўнае адрозненне літоўскай наменклатуры ад іншай было ў тым, што у яе не было маньяку кшталту Лукашэнкі, Гітлера, Сталіна, Пуціна... Ім проста пашанцавала.
Вероятный
12.11.2023
Уладзіміраўшч, пра красаўца-спартсмена Паксаса з маскоўскімі сувязямі, і пра тое, як хутка закацілася яго зорка, ўжо забыліся? Добра мець невероятную памяць нібы ў рыбкі.
Anatol Starkou
11.11.2023
У іх Саюдзіс аб'ядноўваў нацыю, а наш БНФ "Адраджэнне" да сённяшняга дня дзеліць. Дый у іх не было артыкулу за чатыры месяцы да вырашальных выбараў, у якім былым камунякам прапаноўвалася б люстрацыю праводзіць, у выпадку перамогі БНФ, як у нас.
Пра марсіян пішы НН. Іх устоі да нас бліжэй, чым літоўскія.
Gorliwy Litwin
11.11.2023
не так сфармулявана пытанне. Пры пэўных умовах могуць з'імітаваць "перамены" каб застацца пры ўладзе, трохі пафарбаваўшы пасад. Я памятаю выдатна, як "дэмакратычныя" журналісты ў 1990-х кармілі нас вобразам "дэмакратычнага чэкіста" Пуціна. На Белай Русі сотні тысячаў мянтоў і чэкістаў, і нікуды яны не знікнуць, будуць кіраваць яшчэ 100 гадоў сама меней. А гаварашчых галоў яны могуць сабе набраць якіх заўгодна. Дарэчы, калі прыгледзецца, дык большасць сённяшніх ключавых прапагандыстаў - былыя сьвядомыя спадары. Таму мімікрыя мянтоў і чэкістаў пад "дэмакратаў" як гэта рабіў Пуцін і ягоная банда ў 1990-я - магчымая. Але радавацца ёй, калі яна адбудзецца - не варта.
Влад
12.11.2023
Номенклатура везде одинаковая - её цели воровать и паразитировать! Что в Литве и наблюдаем!
байстрюк
16.11.2023
В Литве жители хотели независимости, рыночной экономики и свободы.
Белоруский народ хотел Сталина, или, с учётом глубоко крестьянского менталитета белоруского народа, народ хотел Сталина только без индустриализации, днепрогэс. Не из деревень в города - а всех городских в деревню.
Удивительно, что почти тридцать лет Александр Лукашенко противился воле народа вычистить под корень всех инцелигентау. Но волю народа нельзя игнорировать. Белорусы получили своего Сталина.
Ці можа наменклатура старога рэжыму падтрымаць рух за перамены? Вось што нам кажа прыклад Літвы
Галоўным чыннікам гэтага звычайна была аб'ектўна цяжкая эканамічная сітуацыя перыяду эканамічнай трансфармацыі ва ўмовах пераходу ад неэфектыўнай савецкай эканомікі да рынкавай.
У гэтых умовах былі вельмі важнымі імкненне большасці грамадства да незалежнасці і ступень ўплыву нацыянальна арыентаваных палітычных сіл. Наймацнейшымі гэтая фактары былі ў краінах Балтыі, бо былі захаваныя нацыянальныя культуры і актыўна выкарыстоўваліся нацыянальныя мовы (у т.л. ў адукацыі), а таксама яшчэ былі жывыя шмат людзей, якія памяталі часы незалежнасці, прайшлі праз рэпрэсіі ўсходніх акупантаў і адпаведным праеўрапейскім чынам выхоўвалі сваіх нашчадкаў. Таму аніводная палітычная сіла, якая дэкляравала шчыльнае палітычнае збліжэнне з Расеяй (фактычна, адраджэнне СССР) - ня мела аніякіх шансаў атрымаць там уладу.
Таму Ландсбергіса змяніў Бразаўскас, Краўчука - Кучма, Снегура - Лучінскі. Нават у Польшчы легендарнага Валенсу змяніў Квасьнеўскі.
Нажаль ў Беларусі адчуванне перавагі незалежнасці было яшчэ вельмі слабым, дадаткова паслабленым праз няўдалую дзейнасць ураду Кебіча. Нацыянальна-арыентаваныя сілы мелі вельмі абмежаваны ўплыў, які пасля атрымання незалежнасці хутка скарачаўся праз бяздарную радыкальную рыторыку нацыянальна арыентаваных лідараў, якая выклікала непрыманне асабліва ў праваслаўных рэгіёнах Беларусі (дастаткова пабачыць карту галасавання за Пазняка ў 1994). Таму адбуўся ня проста ресентымент левых, а сапраўдны папулісцка-камуністычны реванш. Бо пасля перамогі лукашэнкі на выбарах 1994 адбыліся яшчэ адносна сумленныя выбары 1995 у ВС, праз якія у парламент трапіла шмат камуністаў і левых, а БНФ не атрымала аніводнага мандата. Таму лукашэнка пад час канстытуцыйнага перавароту 1996 меў істотную падтрымку ў парламенце, здолеў раскалоць яго, што дазволіла склікаць ему першы "УНС" з ліку ягоных прыхільнікаў у т.л. і ў ВС.
Ага, пэўна трэ было Зянону не нудзіць пра ніпанятную нінужную Незалежнасць, а рубаць наўпрост як Саша: “я в Маскву на каленях папалзу”. Вельмі таленавітая рыторыка.
Харэ трызніць ужо, пакрыўджаныя тым, што БНФ іх не падманваў.
Народзец атрымаў акурат тое, да чаго імкнуўся. І працягне выграбаць, пакуль не паразумнее.
Что там литва... Всегда и везде так происходит.