Усяго патроху55

«Найлепшы сувенір з замежнай паездкі — не магніт ці статуэтка, а насенне». Ляснік з Жодзіна стаў фермерам і пасадзіў лесасад з экзатычнымі дрэвамі

Сваю фермерскую гаспадарку, што месціцца на ўскрайку Жодзіна, Васіль Семчанка назваў у гонар свайго сына — «Ягорушка». У будучыні, спадзяецца мужчына, Ягор падтрымае яго захапленне працай на зямлі. Цяпер жа спраўляцца з доглядам 18 гектараў (з іх 8 гектараў — балоты) Васілю дапамагаюць трое братоў, піша «Звязда».

Васіль Семчанка каля аднаго са сваіх кедраў (далёка не самага вялікага), што вырасціў з насення

Пакуль што гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні бульбы. Але ў перспектыве фермер марыць пашырыць асартымент экапрадукцыі, прапаноўваць беларусам у тым ліку і экзатычныя арэхі. Для гэтага ён ужо зрабіў вельмі шмат.

А пачыналася ўсё з кедраў…

Пасля школы Васіль пайшоў вучыцца ў вучылішча на спецыяліста лясной гаспадаркі і трапіў на практыку ў Сібір, у Забайкалле.

«Там вельмі цікава расказвалі пра кедры, — кажа мужчына. — І я зразумеў, што хачу, каб яны раслі ў Беларусі».

Пасля заканчэння вучылішча малады чалавек пайшоў працаваць майстрам у Смалявіцкае лясніцтва. Менавіта тады, 26 гадоў таму, ён упершыню паспрабаваў прышчапляць кедры на ўскрайку лесу.

«Але так склалася, што ўсе мае 30 радоў прышчэпак выпадкова па няведанні заараў трактарыст, які рабіў супрацьпажарныя палосы ў лесе. Ужо потым, калі я вучыўся ў Мінскім тэхналагічным універсітэце, выкладчыкі па лесанасеннай справе сказалі, што прышчэпленыя кедры ў нашым клімаце не вельмі добра сябе адчуваюць. Тады я супакоіўся, падумаў, значыць, так і трэба».

Экскурсію па сваім лесасадзе Васіль пачынае з кедравых карэйскіх соснаў.

«Я ездзіў у Мінск, у Батанічны сад да Уладзіміра Іванавіча Торчыка. Вучоны ўсё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню кедраў, якія ў нас на Беларусі могуць расці. Менавіта ён і параіў мне садзіць далёкаўсходнія карэйскія кедры, бо яго шматгадовыя даследаванні паказалі, што яны даюць самы добры ўраджай, дый шышкі ў іх буйнейшыя. Сібірскія і еўрапейскія кедры ў нашым клімаце слабаўраджайныя».

Васіль больш як 20 гадоў адпрацаваў у лясніцтве, інжынерам лясной гаспадаркі. Каб споўніць сваю мару пра арэхавы сад, на пачатку 2000-х узяў у арэнду зямлю пад агародніцтва.

«Я разумеў, што адразу ж займацца выключна арэхамі не атрымаецца. Гэта ж бульбу вясной пасадзіў — увосень выкапаў, і ўжо з ураджаем, а адпаведна, з прыбыткам. Дрэву ж трэба час, і нямала, каб пачаць даваць плады. Да прыкладу, першая шышка на кедры, што я пасадзіў з насення, з’явілася толькі праз 19 гадоў».

Васіль вырошчвае не толькі кедры, але і іншыя арэхаплодныя дрэвы. У прыватнасці, маньчжурскі арэх, чорны, сэрцападобны, пекан, грэцкі, ляшчыну дрэвападобную (ці мядзведжы арэх), арэх Зібальда…

«Мне хацелася сабраць у сваім садзе разнастайныя арэхі. Бачу за гэтым будучыню. Арэхавыя дрэвы каштоўныя не толькі сваімі пладамі, але і лісцем. Калі іх ферментаваць, атрымліваецца вельмі смачная, духмяная гарбата».

Сёлета не арэхавы год, а вось летась, паводле слоў фермера, вавёрка зрабіла сабе цэлы склад з грэцкіх арэхаў у дрывотніку.

«Вось, глядзіце, як яна спрытна скача па маіх дрэвах, — Васіль паказвае відэазапіс на мабільным тэлефоне. — Калі я вырашыў заняцца фермерствам, адным з першых мяне падтрымаў тата, ён усё жыццё пражыў у вёсцы, працаваў у калгасе механізатарам. Цяпер і браты дапамагаюць, хто чым можа. Без іх я з такой колькасцю зямлі дакладна не справіўся б».

Кара аксаміту амурскага нагадвае корак. Яна вельмі прыемная навобмацак і, як кажа Васіль, цёплая нават зімой

Пра макароннае дрэва ды «саджанцы ў дар»

Акрамя кедраў ды іншых арэхавых дрэў у лесасадзе Васіля побач са звыклымі айвой, грушамі, яблынямі, глогам, вішнямі, алычой, акацыяй растуць розныя экзатычныя дрэвы і кусты. У прыватнасці, чаромха Маака, Гінкга двухлопасцевы, ціс, Акантапанакс сідзячакветкавы, ядомыя каштаны…

«З апошніх робяць муку і пякуць хлеб. Насенне я ўзяў у знаёмай, якая паспяхова вырошчвае ядомыя каштаны на лецішчы. Хтосьці калекцыяніруе каштоўныя камяні, хтосьці — маркі, а я — незвычайныя расліны.

Мае знаёмыя ведаюць, што найлепшы сувенір з замежнай паездкі для мяне — гэта не магніт ці статуэтка, а насенне. Збіраю яго паўсюль, актыўна абменьваюся з такімі ж аматарамі ўсяго жывога.

Ёсць тры кіты ўстойлівасці лесу (гэта тычыцца і любога саду) — рознаўзроставасць, разнаяруснасць і рознаскладовасць. Я стараюся прытрымлівацца гэтага ў сваім лесасадзе. Бо чым большая разнастайнасць насаджэнняў, тым большая іх устойлівасць.

Падчас экскурсіі па лесасадзе журналістка пачаставалася не толькі грушамі, яблыкамі ды глогам, але і пладамі актынідыі, якія знешне і па смаку нагадваюць ківі, толькі нашмат меншыя па памеры. Акрамя таго, упершыню ў жыцці ў садзе Васіля яна ўбачыла макароннае дрэва.

«Стручкі катальпы, падобныя на спагеці, нельга есці, яны вісяць выключна для прыгажосці, — кажа Васіль. — Гэта рэліктавая расліна з каштоўнай драўнінай. Яшчэ гэта позні меданос, які цвіце ў жніўні».

Фота з адкрытых крыніц

У Васіля на тэрыторыі лесасаду месціцца пасека, таму, высаджваючы дрэвы, ён думае ў тым ліку і пра фарміраванне меданоснай базы. У тым ліку з гэтай мэтай ён размнажае і аралію маньчжурскую. Фермер кажа, што адмыслова пасадзіў яе побач з кедрам, бо на Далёкім Усходзе гэтыя дрэвы суседнічаюць.

«Сястра з мужам ездзілі на Далёкі Усход і адтуль мне прывезлі мёд з араліі манчжурскай. Ён мне так спадабаўся, што хачу, каб і мае пчолкі такі рабілі».

Падыходзячы да высокага аксаміту амурскага, Васіль найперш прапануе дакрануцца да кары гэтага дрэва. Яна не толькі прыгожая, але і вельмі прыемная на дотык. З яе можна рабіць корак. Нездарма гэтае дрэва яшчэ называюць коркавым. Калі пажмякаць яго лісцікі, на руках застаецца прыемны водар.

Гэтае мілае кацяня суправаджала свайго гаспадара падчас экскурсіі па лесасадзе

«Аксаміт, як і катальпа, — цудоўны меданос, толькі ранні. Мёд аксаміту амурскага вельмі карысны, кажуць, што ён нават лечыць туберкулёз. Акрамя таго, гэта высокафітанцыдная расліна, якая, на мой погляд, павінна быць у кожным садзе, бо дзякуючы такому суседству іншыя дрэвы будуць расці больш здаровымі.

Сюзан Сімард, канадская вучоная, якая вывучала ўзаемадзеянне раслін паміж сабой, даказала, што дрэвы кантактуюць, дапамагаюць адно аднаму. Дапусцім, піхта. Яна не дае пладоў, але, тым не менш, вельмі карысная расліна. Яна выдзяляе такія рэчывы, якія будуць спыняць развіццё многіх бактэрый, тым самым дае ўстойлівасць саду. Нават прэпарат адмысловы ёсць з выцяжкі з піхты, які выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы.

Драўніна піхты вельмі каштоўная, не баіцца вільгаці і не гніе, з яе на Урале робяць нават калодзежы. Хоць я з пункту гледжання драўніны не падыходжу да свайго саду. Бо для мяне каштоўнасць жывога дрэва значна вышэйшая, тым больш я не па чутках ведаю, як доўга яно расце.

Дрэвы могуць карміць людзей на працягу многіх гадоў. Той самы кедр арэхамі дае большы прыбытак, чым драўнінай».

«У грыбы не абавязкова хадзіць у лес, — усміхаецца фермер. — Іх можна пры жаданні развесці і ў сваім садзе». На здымку — апенькі, якія сёлета выраслі на пнях ад спілаваных старых сліў і яблынь на ўчастку аўтара гэтага матэрыялу

На развітанне Васіль падарыў журналістцы для яе саду два маленечкія саджанцы кедраў, якія ён сам прарасціў са свайго насення, аралію маньчжурскую і аксаміт амурскі. Сказаў, што яму вельмі падабаецца традыцыя «насенне ці саджанцы ў дар». Фермер хоча папулярызаваць яе ў нашай краіне, каб колькасць карысных для здароўя, фітанцыдных раслін у садах беларусаў павялічвалася.

Тры парады, якія журналістка атрымала ад Васіля Семчанкі для свайго саду

  1. У нас участак яшчэ не цалкам абгароджаны, таму летась некалькі саджанцаў, якія прышчапіў муж, пашкодзілі казулі. Падчас экскурсіі па лесасадзе Васіля Семчанкі звярнула ўвагу, што ствалы маладзенькіх дрэўцаў хаатычна абкладзены галінамі, драўлянымі калодкамі, спіламі дрэў. Фермер кажа, што гэты метад працуе, казулі абыходзяць такія канструкцыі бокам. Акрамя ахоўнай функцыі галіны ды спілы дрэў у прыствольным крузе створаць добрыя ўмовы для росту дрэва, будуць стрымліваць рост травы. Не сакрэт, што пад спіламі любяць жыць дажджавыя чарвякі, якія будуць рыхліць зямлю, робячы яе лепшай.
  2. Сёлета ў нас на ўчастку на пнях ад высечаных старых дрэў зусім нечакана выраслі апенькі. У садзе Васіля Семчанкі таксама растуць грыбы. Ён распавёў, што рэгулярна вешае шапачкі старых падасінавікаў на галінкі вербаў. Споры разлятаюцца ў паветры — і як вынік рана ці позна пачынаюць расці чырвонагаловікі. Такі спосаб працуе і з іншымі грыбамі, дастаткова ведаць з якімі дрэвамі ўступае ў сімбіёз той ці іншы грыб. Сімбіятычныя грыбы не даюць развівацца іншым патагенным грыбам, даюць здароўе дрэвам.

  3. Некалькі гадоў таму ў сваім садзе мы пасадзілі грэцкія арэхі. Але яны адчуваюць сябе не надта добра, штогод вымярзаюць і пускаюць новыя атожылкі. Мы звязваем гэта з тым, што ўчастак вельмі адкрыты і па ім гуляюць моцныя вятры. Каб стварыць спрыяльны мікраклімат у садзе, абараніць экзатычныя дрэвы ад скразнога ветру ды ад празмернага выпарэння вільгаці, Васіль Семчанка параіў высадзіць па перыметры, ці хоць бы з боку адкрытага поля лесаахоўную паласу з бярозак, асін, соснаў, дубоў, клёнаў, ліп.

Каментары5

  • .
    16.11.2023
    «Найлепшы сувенір з замежнай паездкі — не магніт ці статуэтка, а насенне».

    з мытнікамі асабіста знаёмы? ці з дыпламатамі (якіх увогуле не правяраюць) такое нібы забаронена - завазіць чужое насенне
  • Гаёвы
    17.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • ппп
    17.11.2023
    фитосанитарный контроль быстренько накроет этого любителя семян

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку9

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца44

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы10

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Машыну як з коміксаў прадаюць у Баранавічах. Колькі хочуць?

Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →