Заўважце, што расія атакуе дронамі не вайсковыя падраздзяленні на фронце, а мірныя гарады за сотні кіламетраў ад лініі фронту. Ці ж гэта не найлепшы доказ тэрарыстычнасці расіі?
Расійская федэрацыя, як спадкаеміца ссср і расійскай імперыі застаецца такой жа антычалавечай, дзікунскай краінай, якая гатовая знішчаць і сваіх людзей мільёнамі, і грамадзян суседніх краінаў. Відавочна, што ткую колькасць "Шахедаў" расія адмыслова накоплівала, рыхтавалася да гэтай атакі, каб прімеркаваць яе менавіта да чарговых угодкаў ушанавання памяці ахвяраў галадамору ва Украіне, які ў 1932-1933 адах таксама арганізавала масква.
Пакуль расія існуе ў яе цяперашнім выглядзе - гэта будзе небяспека для ўсяе планеты. Чаму ЗША і іншыя дэмакратычныя краіны-сусветныя лідары не разумеюць, што адзіны крок для гарантавання бяспекі планеты - гэта вызваленне паняволеных народаў, якіх трамаюць у складзе расіі, і прывядзенне дзяржавы расійцаў у межы расійкага этнасу? Гэта ж відавочна.
Расейцы масава атакавалі Украіну «шахедамі»