Свет11

Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы

«За мінулыя гады ў свеце адбыліся значныя змены. Адна з асноўных і яркіх падзей — вашы суверэнітэт і незалежнасць».

«За мінулыя гады ў свеце адбыліся значныя змены. Адна з асноўных і яркіх падзей — вашы суверэнітэт і незалежнасць. Вы малайцы, вы адстаялі краіну. Вы супрацьстаялі ўсім і выстаялі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы ў пытаннях планавання, міністрам планавання Рыкарда Менендэсам, піша БелТА.

Ён падкрэсліў, што Венесуэла сёння мае найвялікшую павагу ва ўсім свеце за мужнасць і стойкасць у адстойванні суверэнітэту і незалежнасці.

Насамрэч Нікалас Мадура, які заступіў на пасаду прэзідэнта ў 2013 годзе пасля смерці Чавеса, нягледзячы на палітычны крызіс і эканамічныя праблемы, здолеў захаваць уладу. Лідар апазіцыі Хуан Гуайдо, якога прызналі прэзідэнтам ЗША і краіны Еўропы, застаўся фактычна ні з чым.

Марыя Карына Мачада са сваімі дзецьмі на цырымоніі праймерыз у Каракасе 26 кастрычніка 2023 года. Фота: Ariana Cubillos / AP

Але ў 2024-м у Венесуэле — новыя прэзідэнцкія выбары. 22 кастрычніка там прайшлі праймерыз. Першапачаткова планавалася, што ў іх будуць удзельнічаць 13 кандыдатаў. З вядомых імёнаў — Энрыке Капрылес, які на выбарах-2013 саступіў Мадуру 1,5%. Але ў выніку тры кандыдаты адзін за адным адмовіліся ад сваіх амбіцый на карысць аднаго чалавека — 55-гадовай Марыі Карыны Мачада, якая з самага пачатку лічылася фаварыткай. Яна ж і перамагла на праймерыз, піша «Медуза».

Паводле апытання кампаніі ORC, 41,2% венесуэльцаў лічаць яе лідаркай апазіцыі. А адразу 47,2% гатовыя падтрымаць Мачада на прэзідэнцкіх выбарах, а Мадура можа разлічваць толькі на 13,5%.

Марыя Карына ніколі не была на першых ролях у апазіцыі, але вядомая ў краіне даўно. Яшчэ ў 1992 годзе яна заснавала фонд «Афіна», які збірае ахвяраванні бедным венесуэльскім дзецям. У 2005 годзе прадстаўляла венесуэльскую грамадзянскую супольнасць на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам — малодшым, за што на радзіме яе адразу ж закляймілі «марыянеткай ЦРУ». А ў 2011-м яна стала дэпутаткай і пачала зарабляць рэпутацыю «жалезнай лэдзі венесуэльскай апазіцыі».

Мачада сапраўды прадстаўляе найбольш радыкальнае крыло праціўнікаў Мадуры. Яны лічаць: перамовы з рэжымам бессэнсоўныя, а адзіны спосаб разбурыць яго — гэта грамадзянскае непадпарадкаванне.

Каментары1

  • Язэп
    28.11.2023
    Ня гледзячы на электаральную перамогу Гуайдо ня здолеў атрымаць кантроль над краінай праз тое, што ў Мадура заставалася істотная падтрымка ў грамадстве (не нашмат менш за палову) + падтрымка сілавікоў. Але стан у краіне пад час незаконнага кіраўніцтва Мадуры няспынна пагаршаўся, таму і грамадская падтрымка чавістаў змяншалася. Таму застаюцца два варыянты:
    - Мачада перакульваючы перамагае і чавісты сыходзяць у апазіцыю
    - Мачада перакульваючы перамагае, але чавісты брутальна захапляюць ўладу і канчаткова ператвараюцца ў хунту, нават больш жорсткую чым у Беларусі, бо вонкавай падтрымцы ім чакаць няма адкуль.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс26

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс26

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць