Культура77

Прэм’ера ў Купалаўскім: доўгачаканы спектакль Translations у пастаноўцы Пінігіна

У аснове спектакля гісторыя жыхароў невялічкай ірландскай вёскі Бэйле Бэг у XIX стагоддзі, да якіх аднойчы прыязджаюць англійскія вайскоўцы з мэтай ператварыць ірландскі Бэйле Бэг у англійскі Бэллібэг.

Сёння, 23 снежня, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца доўгачаканая прэм’ера спектакля Translations паводле п’есы ірландскага драматурга Брайана Фрыла ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна.

У аснове спектакля гісторыя жыхароў невялічкай ірландскай вёскі Бэйле Бэг у XIX стагоддзі, да якіх аднойчы прыязджаюць англійскія вайскоўцы з мэтай ператварыць ірландскі Бэйле Бэг у англійскі Бэллібэг.

Гэта не толькі гісторыя пра каланізацыю Ірландыі Англіяй і пра тое, як адна мова выцясняе другую.

Перш за ўсё гэта гісторыя кахання англійскага салдата і ірландскай дзяўчыны, якія размаўляюць на розных мовах і папросту не могуць разумець адзін аднаго.

У прэм’ерным спектаклі бяруць удзел лепшыя артысты купалаўскай сцэны. Разам з прызнанымі майстрамі — заслужанымі артыстамі Беларусі Аляксандрам Падабедам, Віктарам Манаевым, Сяргеем Краўчанкам — заняты маладыя акцёры Сяргей Рудзеня, Аляксандр Казела, Ганна Хітрык, Святлана Анікей, Святлана Зелянкоўская, Валянціна Гарцуева і іншыя.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк20

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа89

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць