МНС паказала, як ювелірна падарвала недабуд у Воранаўскім раёне ВІДЭА
Прэс-служба МНС апублікавала ролік, на якім відаць, як абрынаецца падарваны недабудаваны будынак у вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна.

Скрыншот з відэа
Каб усё прайшло як па нотах, ратавальнікі адзінаццаць дзён вялі падрыхтоўчую працу і двое сутак раскладалі выбуховыя матэрыялы. Працэс ускладняўся шчыльнай забудовай найбліжэйшых жылых прыватных дамоў.
Урэшце выбухатэхнікі рэспубліканскага атрада спецпрызначэння «ЗУБР» правялі кіраваны выбух, пасля якога ад будынка ўвадначас засталася толькі гара цаглін.
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары