Адзін з мінскіх паркаў плануюць падсвятляць сонечнымі батарэямі
А пакуль там устанавілі светлавыя фігуры, якія надаюць пэўны шарм. Неўзабаве яны будуць уключаны, і ацаніць навінку змогуць усе ахвотныя.

Магчымасць выкарыстання новых тэхналогій для асвятлення Севастопальскага парку, напрыклад, устаноўку сонечных батарэй, разгледзяць у Першамайскім раёне сталіцы, расказаў у праграме «Гаворыць і паказвае Мінск» кіраўнік адміністрацыі раёна Вадзім Перадня.
— Мантаж асвятляльных сетак і абсталявання прадугледжвае тэхналагічныя работы ў зямлі, — растлумачыў ён. — У гэтым выпадку мы не зможам абысці ўсе пасадкі: спатрэбіцца выдаленне дрэў. Ці падтрымаюць такія працы жыхары? Не ўпэўнены.
Таму ў перспектыве будзем разглядаць магчымасць выкарыстання новых тэхналогій, напрыклад, устаноўку сонечных батарэй. Пастараемся знайсці аптымальны варыянт, які будзе задавальняць людзей.
Чыноўнік дадаў, што сёння ж у абноўленай частцы сквера ўстаноўлены светлавыя фігуры, якія надаюць пэўны шарм месцу. Хутка яны будуць уключаны, і ацаніць навінку змогуць усе ахвотныя.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары