Грамадства22

Стала вядома афіцыйная версія, чаму закрыўся бар «Тяні-толкай» у Мінску

Аддзел па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выявілі некалькі парушэнняў. Раней канал сілавікоў пісаў, што ўстанова нібыта замовіла рэкламу на «экстрэмісцкім» рэсурсе. 

Як сцвярджае Партызанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (РАНС) і Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі раёна быў праведзены маніторынг дзейнасці бара і выяўлены пэўныя парушэнні, — паведамілі «Мінск-навінам» у адміністрацыі Партызанскага раёна.

Паведамляецца, што РАНС выявіў наступнае: не арганізавана падрыхтоўка па пажарнай праграме асобы, адказнай за пажарную бяспеку, памяшканне эксплуатуецца не ў адпаведнасці з праектна-эксплуатацыйнай дакументацыяй (адсутнічае другі эвакуацыйны выхад), адсутнічае план эвакуацыі людзей пры пажары, зменшаная мінімальная шырыня эвакуацыйнага праходу паміж барнай стойкай, адсутнічае інструкцыя па пажарнай бяспецы, ва ўстанове няма вогнетушыцеля.

Таму да ўстаранення парушэнняў і было прынята рашэнне аб прыпыненні дзейнасці бара. Таксама знайшоў парушэнні раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. 

— Гэта звычайная практыка: калі ёсць парушэнні, паводле прадпісання, дзейнасць суб'екта гаспадарання прыпыняецца. Выправіў усё і, калі ласка, працуй далей. Здаецца, уладальнік бара альбо не захацеў ліквідаваць выяўленыя парушэнні, альбо не змог гэтага зрабіць, таму прыняў пастанову аб закрыцці аб'екта, — растлумачылі прадстаўнікі адміністрацыі.

Павел Клышэўскі, саліст групы «Тяні-толкай», паведаміў на мінулым тыдні ў сацсетках, што адкрыў у Мінску бар, названы ў гонар групы.

Артыст публікаваў фота шыльды і лаканічна напісаў: «Для добрых людзей». Знаходзіўся бар на завулку Уральскім, 3, дзе раней знаходзіўся піўны бар «Конь». 

Установу пазіцыянавалі як бюджэтнае месца з крафтавым півам. Там таксама спрабавалі праводзіць тэматычныя вечары з гульнямі ў «Мафію», турнірамі па Mortal Kombat XL ці FIFA на прыстаўцы.

Аднымі з першых наведвальнікаў бара сталі ўдзельнікі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Артыст падзякаваў ім за дабро, якое яны робяць.

Але ў аўторак стала вядома, што бар закрыўся.

Канал сілавікоў напісаў, што ўстанова нібыта замовіла рэкламу на «экстрэмісцкім» рэсурсе. 

Каментары2

  • Знак бяды
    08.12.2023
    Нашли где и под кем бизнес делать, наивные 😂😂😂
  • даведка
    08.12.2023
    Бар ещё не успел толком открыться, а уже нагрянули с мониторингом сразу две злобные проверяющие структуры.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць