Грамадства

СК назваў самыя гучныя карупцыйныя справы мінулага года і самы вялікі памер хабару

Баранавіцкі авіязавод, транспартная інспекцыя, Нафтан, МТЗ — аб гучных карупцыйных справах у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі Анатоль Васільеў.

Анатоль Васільеў. Фота: СК

У 2023 годзе, гаворыць Васільеў, следчыя галоўнага ўпраўлення працавалі па справах, заведзеных па фактах хабарніцтва, злоўжывання і перавышэння паўнамоцтваў службовымі асобамі такіх прадпрыемстваў, як «Нафтан», «Газпром трансгаз Беларусь», МТЗ, БелАЗ, «МАПІД», «Атлант» і іншых. 

Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты прадстаўнікі мясцовых выканаўчых органаў, а таксама праваахоўнікі, кажа Васільеў. 

Ён распавёў, што нядаўна скончана папярэдняе расследаванне і накіравана ў суд крымінальная справа ў дачыненні да васьмі службовых асоб і аднаго работніка баранавіцкага ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» у атрыманні хабару і незаконнага ўзнагароджання ў перыяд са жніўня 2016 года па люты 2022 года на агульную суму большую за 670 тысяч рублёў. Хабар быў ад прадстаўнікоў замежных камерцыйных кампаній.

У ходзе следства быў накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных агульным коштам звыш 2,7 млн рублёў. 

Таксама цяпер следчыя разбіраюцца па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да службовых асоб аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі па факце атрымання незаконнага грашовага ўзнагароджання ў памеры 300 000 еўра за лабіяванне інтарэсаў камерцыйнай арганізацыі пры правядзенні закупак абсталявання. Васільеў прадпрыемства не назваў. 

Таксама з рэзанансных і вялікіх спраў, скончаных увосень, ён вылучыў справу аб хабары і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў адносінах да службовых асоб аднаго з найбуйнейшых банкаў. Паводле СК, да крымінальнай адказнасці прыцягнуты трое асоб. «Супрацьпраўная дзейнасць імі распачата ў 2018 годзе і палягала ў выкарыстанні грашовых сродкаў банка для правядзення асабістых спекулятыўных аперацый. Фігурантамі атрыманы незаконны даход на суму не меншую за Br1,5 млн, з якіх для паспяховага функцыянавання распрацаванай злачыннай схемы ў якасці хабараў былому старшыні Праўлення банка перададзена больш за Br600 тысяч», — кажа Васільеў. 

На пытанне пра найвялікшы хабар мінулага года прадстаўнік СК адказаў, што хабар па адной са справаў, скончанай у канцы 2022 года следчымі галоўнага ўпраўлення, склаў $1 млн.

А мінімальная сума хабару была 15 рублёў. Гэты факт фігуруе ў справе пра хабарніцтва ў дачыненні да 11 службовых асоб Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаныя, кажа Васільеў, былі гатовы прымаць любыя сумы, якія былі пры сабе ў спыненых імі кіроўцаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць