У Магілёве жанчына вырашыла паглядзець на прыбіранне снегу — і трапіла ў бальніцу
Здарэнне адбылося сёння апоўдні каля шматпавярховіка на вуліцы Грышына.

Фота: МНС
Сёння там ад снегу ачышчалі дах. 53-гадовая жанчына выйшла паглядзець.
У гэты час з даху звалілася снежная маса з ледзяшамі, у выніку жанчына атрымала траўмы, паведамляе МНС.
Яе шпіталізавалі.
Нагадаем, што ўчора ў Віцебску ў выніку падзення снежнай глыбы загінула жанчына.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары