Грамадства55

Беларус трапіў у страшную аварыю. Каханая дапамагае яму аднавіцца — за іх гісторыяй сочаць тысячы

У тыктоку вірусіцца гісторыя маладога беларуса, які аднаўляецца пасля цяжкага ДТЗ. Увесь гэты шлях разам з ім праходзіць каханая.

Фота: avlasenko.vn / TikTok

Першы ролік у акаўнце Улада і Ніі з’явіўся 22 верасня 2023-га. Гэта была нарэзка кадраў таго, як пара бавіць час разам. Рамантычнае відэа суправаджаў такі тэкст: «Калі ён праяўляе ўсе пяць моў кахання — час, падтрымка, дотыкі, падарункі, словы». 

Фота: тыкток Улада і Ніі

Нія (Німеша) нарадзілася і вырасла ў ААЭ, але яе карані — у Шры-Ланцы. Дзяўчына прыехала ў Беларусь, бо жадала адсюль выехаць на вучобу ў Італію, але не паспела. З-за кавіду італьянскія візы больш не выдавалі, і тады Нія паступіла ў беларускі ўніверсітэт. Яна жыла ў Гродне, а Улад — у Бабруйску, а пазнаёміліся яны ў Мінску.

Фота: тыкток Улада і Ніі

Пад нікам Nimesha Нія вядзе блог на ютубе ажно ў 655 тысяч падпісчыкаў. У ім расказвае па-англійску пра трэніроўкі, біядадаткі, ваколпсіхалагічныя пытанні, прадуктыўнасць і, здаецца, усё, што ёй цікава.

Watch on TikTok

11 снежня ў акаўнце з'явілася нечаканая публікацыя. Яна была створаная з трох фота. Першае — Улад трымае ў руках букет кветак і цалуе Нію, подпіс «4 дні да аварыі». Другое — Улад на бальнічным ложку ў трубках, «праз 25 дзён апрытомнеў ад комы». І трэцяе — худы хлопец у інвалідным вазку глядзіць на заснежаны ходнік за акном, да яго нахілілася Нія. Гэты здымак падпісаны так — «2 месяцы пасля».

Два месяцы пасля аварыі. Фота: тыкток Улада і Ніі

Гэты ролік атрымаў амаль тры мільёны праглядаў.

У далейшых відэа мы дазнаемся больш пра сумную гісторыю 23-гадовага Улада. Там размешчанае фота аварыі — гледзячы па ўсім, менавіта ў ёй пацярпеў хлопец. 

Нія ў тыктоку расказвае, што хлопец трапіў у аварыю 1 кастрычніка ў 6.40, калі ехаў дахаты з працы. Прэс-служба мінскага ДАІ пісала пра гэтую аварыю: кіроўца Chevrolet сэрвісу «Яндекс.Такси» ехаў па вуліцы Маякоўскага, не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу. Потым машына пашкодзіла стойку дарожнага знака і пратараніла бетонную апору чыгуначнага маста. У каментарах тыкток-акаўнта Нія пісала, што ў ДТЗ фармальна вінаваты Улад, але і праз два месяцы пасля аварыі невядома, што яе выклікала — магчыма, хлопец заснуў за рулём ці нешта зламалася ў машыне.

Сярод дыягназаў Улада — цяжкая закрытая чэрапна-мазгавая траўма (дыфузнае аксанальнае пашкоджанне мозга), паламаныя рэбры. Акрамя ўсяго іншага, пацярпела памяць: хлопец не памятае месяц да аварыі і саму аварыю, адчувае праблемы з памяццю і праз два месяцы пасля ДТЗ.

Watch on TikTok

Медыкі не давалі блізкім хлопца гарантый: маўляў, «цяжка сказаць, выжыве ён ці не», «ён, хутчэй за ўсё, усё жыццё будзе гароднінай». Медыкі казалі, што пасля траўмы мозга, хутчэй за ўсё, хлопец будзе невербальным (не зможа гаварыць) і нічога не зразумее.

Тое, што хлопец выжыў, Нія называе найвялікшым падарункам, які яна калісьці атрымлівала. У відэа яна паказвае, як дапамагае Уладзю вучыцца сядзець і апранацца, як ён асвойвае матэматычныя галаваломкі, вучыцца есці — засталося, паводле яе слоў, толькі навучыцца хадзіць. І не забывае пра пачуццё гумару — толькі паглядзіце на гэты ролік:

Watch on TikTok

У адным з відэа Улад адказвае тым, хто сочыць за яго гісторыяй анлайн: «Усім прывет, дзякуй за словы, за каментары. Спадзяюся, вы будзеце падтрымліваць мяне даўжэй. Спадзяюся, мая гісторыя дасць каму-небудзь надзею, матывацыю, паняцце ўвогуле. Мне чытаюць вашы каментары, гэта дае мне надзею і моц».

Відэа з Уладам і Ніяй набіраюць сотні тысяч праглядаў, ёсць і ролікі-мільённікі. Сярод каментароў — шмат захаплення Ніяй, бо дзяўчына не адмовілася ад цяжка хворага хлопца, ды і, гледзячы па відэа, усяляк падтрымлівае яго ў аднаўленні (цяпер Улад знаходзіцца ў рэабілітацыйным цэнтры). Часам гледачы на эмоцыях не надта падбіраюць словы:

«Б**, пацаны, разумееце, што такіх засталося мала, якія пасля таго не кінуць цябе, далей будуць цябе кахаць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«На першае спатканне прывёз 53 ружы». Як жанчына ў свае 50+ знаёміцца ў інтэрнэце

«Ваў! Мне напісала сама Каця Сныціна!» Журналістка «Трыбуны» Сабіна Аліева пра адносіны, камінг-аўт і булінг

Утрыманкі. Тры жанчыны распавялі, чаму абралі жыццё за чужы кошт

Каментары5

  • Папраўляйся хлопча
    21.12.2023
    Прыгожы хлопец малэльнай знешнасці. Паспрабуйце пасля аднаўлення адаслаць яго фота ў мадэльныя агенцтвы.
    Дзяўчына малайчына!
  • 1
    21.12.2023
    Ну, теперь я завидую такой девушки.
  • Камент - лухта
    21.12.2023
    "што такіх засталося мала, якія пасля таго не кінуць цябе, далей будуць цябе кахаць". Да ніхто нікога бы не кінуў праз 2 месяцы пасля аварыі. Я не да таго, што яна гэта зробіць пазней, я пра тое, што няма тут гераізму, што не кінула, нармальны звычайны ўчынак. А вы б кінулі свайго каханага (каханую) адразу пасля аварыі??
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі5

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі14

Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці7

Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу4

У 45 гадоў памёр начальнік з Ленінскага РАУС Магілёва12

Чаму мы ўлюбляемся? Навукоўцы абвяргаюць стэрэатыпы16

185 гадоў таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры2

У Беларусі ствараюць «адукацыйны хаб не горшы за Гарвард». Што гэта будзе?8

Сяброўка Веры Паляковай-Макей спрабуе прадаць элітны салон прыгажосці больш чым за мільён даляраў23

Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі5

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць