Усяго патроху1515

Старую мінскую Лошыцу зносяць, да канца застаецца зусім трошкі ФОТЫ

У Мінску працягваецца зачыстка тэрыторый пад перспектыўнае будаўніцтва. Ужо гадоў з пяць паціху «шчэмяць» раён Лошыца, але апошнім часам яго высяленне пайшло асабліва актыўна. Цэлых кварталаў былой вёскі ўжо няма, экскаватары працуюць штодня — і, магчыма, усёй гэтай аднапавярховай (і трошачкі двухпавярховай) Лошыцы засталося ад сілы пара месяцаў, піша Blizko.by.

Былая вёска Лошыца цяпер (пакуль яшчэ) складаецца з вуліц Чыжэўскіх, Лошыцкай, Юбілейнай, Амбулаторнай, а таксама аднайменных завулкаў і праездаў. Некалькі гадоў таму паўднёвую частку вёскі ўжо знеслі, праклаўшы на яе месцы новую вуліцу Станіслава Манюшкі.

Вуліца Чыжэўскіх — гэта ўвогуле некалі адзін з галоўных уездаў у Мінск. Менавіта па гэтай дарозе праз Лошыцу праходзіў шлях у горад Ігумен (роўна 100 гадоў таму пераназваны ў Чэрвень). Назва суседняй вуліцы, Ігуменскі тракт, дадзена так нездарма.

Прыкладна тыя ж гадоў з пяць таму паўднёвую частку Чыжэўскіх знеслі і абрэзалі (застаўся адзін прыватны дом), а на яе месцы пабудавалі два высокія дамы па вуліцы Янкі Лучыны; пару гадоў таму знеслі яшчэ прыкладна палову вуліцы — пакуль на месцы тых дамоў пустка.

Цяпер актыўна зносяць паўночна-заходнія кварталы, бліжэй да Ігуменскага тракту. Многія астатнія дамы ўжо таксама адселеныя, але пакуль яшчэ не знесеныя. Дзесьці і зусім жыццё пакуль працягваецца сваім ходам, але паступова ўсё ўжо рыхтуецца да таго, каб пакінуць дамы, у якіх вырасла не адно пакаленне мінчукоў і лашычан, і перасяліцца ў новыя шматпавярховікі ўдалечыні ад Лошыцы, цэнтра і наогул зялёных насаджэнняў.

Там жа, дзе ўжо ідзе знос, усё адно яшчэ нямала людзей. Былыя жыхары імкнуцца за апошнія адпушчаныя дамам дні вывезці рэшту хоць трохі каштоўных рэчаў. Хтосьці корпаецца ўжо на знесеных дзялянках — часам трапляюцца рэчы, якія могуць зацікавіць барахольшчыкаў. А дзесьці пакідаюць на сценах нават фатаграфіі, якія потым апынаюцца проста на зямлі.

Каментары15

  • No
    21.12.2023
    У Мінску працягваецца зачыстка тэрыторый
    ----
    Выглядае вельмі жудасна, як быццам прышла вайна...а так і ёсць, вайна лукашызма супраць народца. Мінус мільён за 29 гадоў кіравання папыколі, і абяцанак што Менск не будзе пашырацца.
  • Тэрмітнікі - гэта не "новыя патрэбы"
    21.12.2023
    Жвір, бясконца бурыць ды ўшчыльняць сталіцу на фоне абязлюднення астатніх зямель - гэта маскоўскае вар'яцтва, але яно выцякае наўпрост з рускамірнага менталітэту насельніцтва 
  • Жвір
    21.12.2023
    Маеце рацыю, разбудоўваць трэба районныя гарады, і эканамічны патэнцыял размяркоўваць адпаведным чынам. А так, для каго там будаваць ? Хто набудзе там тое жытло ? Дзе там людзям рабіць ? Праблема зусім не ў выбары месца забудовы... У цяперашніх умовах інакш, як ёсьць, і ня будзе.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць