Свет11

Памёр Гастон Глок — стваральнік знакамітага пісталета, які стаў вядомым дзякуючы мас-культуры

Гастон Глок, аўстрыйскі мільярдэр, стваральнік знакамітага сямейства аднайменных пісталетаў, памёр у сябе ў маёнтку ва ўзросце 94 гадоў.

Фота: Gary S Chapman / Getty Images

Вынайдзены ім пісталет «Глок» быў не толькі прыняты на ўзбраенне аўстрыйскай арміі, але і стаў папулярным у спецслужбаў, аматараў стралковай зброі і, на жаль, злачынцаў у многіх краінах свету, піша Бі-бі-сі.

Гэты пісталет увайшоў у амерыканскі ўжытак настолькі глыбока, што ў амерыканскай англійскай нават з'явіліся новыя выразы — glocked (які носіць «Глок») і glocked up (зацыклены на гэтай зброі).

Нягледзячы на сусветную вядомасць свайго агнястрэльнага стварэння, сам Гастон Глок быў самотным, большую частку часу бавіў у сваім аўстрыйскім маёнтку на беразе возера, і імя яго рэдка згадвалася ў навінах.

Выключэннем была, мабыць, вестка аб замаху на мільярдэра, калі ў канцы 1990-х бізнэс-партнёр, каб схаваць буйныя крадзяжы ў кампаніі, вырашыў пазбавіцца ад яго. Наёмны забойца сем разоў ударыў Глока па галаве гумавым малатком, аднак 70-гадовы вынаходнік даў адпор і змог паралізаваць нападніка.

Глок нарадзіўся ў 1929 годзе, вывучаў механіку ў Вене, а ў 1963 годзе заснаваў невялікі бізнэс у мястэчку Дойч-Ваграм пад Венай.

Ён пачаў з вытворчасці карнізаў для штор, а пазней заключыў кантракт на пастаўку нажоў і сапёрных лапатак для аўстрыйскай арміі. Канструяваннем агнястрэльнай зброі Глок заняўся толькі ў пачатку 1980-х, калі аўстрыйская армія абвясціла тэндар на замену пісталетаў.

За год калектыў па яго кіраўніцтвам стварыў і запатэнтаваў лёгкі і надзейны паўаўтаматычны пісталет «Глок-17» пад 9-мм патрон.

Гэты пісталет (і яго мадыфікацыі, нязначна адрозныя ад базавай мадэлі) складаецца з 33 дэталяў, разбіраецца менш чым за хвіліну, вытрымлівае тэмпературу ад -40 да +200°C і да 300 тысяч стрэлаў.

Не дзіўна, што ён быў прыняты на ўзбраенне ў больш чым 30 краінах.

Пісталет таксама трывала ўвайшоў у амерыканскую поп-культуру, фігуруючы ў галівудскіх блокбастарах, мільгаючы ў руках у знакамітых герояў і зладзеяў у «Матрыцы» і «Тэрмінатары».

У адрас Гастона Глока не раз гучала і крытыка, праўда, не з боку стралкоў: прыхільнікі жорсткага кантролю над агнястрэльнай зброяй абвінавачвалі вынаходніка ў папулярызацыі зброі з вялікім магізінам, які лёгка схаваць.

Мабыць, самай гучнай справай, у якой быў ужыты «Глок», стала забойства ў каліфарнійскім бары 12 чалавек, у тым ліку паліцэйскага, у 2018 годзе. У ветэрана-марпеха Дэвіда Лонга, які пакутаваў, як высветлілася, ад псіхічнага разладу, быў афіцыйна зарэгістраваны паўаўтаматычны «Глок», але з павялічанай абоймай, што ў Каліфорніі лічыцца незаконным.

Сам Глок рэдка адказваў крытыкам і адмовіўся далучыцца да іншых вытворцаў зброі, якія падпісалі добраахвотную ўгоду з амерыканскім урадам аб кантролі над зброяй у 2000 годзе.

У 2009 годзе Лукашэнка расказваў, што ў яго атачэння ёсць «Глок».

Каментары1

  • Vik
    29.12.2023
    Заголовок некорректный. Глок популярен, потому что надежен и недорог в первую очередь. 2500 выстрелов без осечек до первой чистки. Ни одна другая модель на такое не способна.

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»28

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве адкрылі падземны пераход, які больш нагадвае міні-музей Пушкіна11

У Гомелі аўтамабіль пратараніў будынак

У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка41

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй5

«Алкаголь будуць піць нешматлікія дэгенераты, дый тое ўпотай». Што пісалі пра 2025 год сто гадоў таму?7

У Рэчыцкім філіяле «Беларуснафты» новая хваля рэпрэсій2

Памерла самая пажылая жыхарка Зямлі — 116-гадовая японка Таміка Ітаока

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх32

Навукоўцы зразумелі прычыну ўсплёску анкалогіі ў маладых 14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»28

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Галоўнае
Усе навіны →