Кіно1010

«Паглядзіце наверх». Выйшаў фільм пра беларускія пратэсты, які дорыць надзею

Пранізлівы фільм студыі Narra аб падзеях 2020 года ў Беларусі апублікавала «Медуза». Гэта гісторыя пра тое, што ў чалавека ёсць магчымасць выбіраць — нават у самыя беспрасветныя часы.

«У фільме «Не глядзіце наверх» чалавецтва гіне з-за глупства палітыкаў — зямлю разносіць астэроід. У пачатку 2024 года здаецца, што гэта не такі ўжо дрэнны варыянт: у рэшце рэшт, гінуць усе адразу, імгненна, трымаючыся за рукі з блізкімі, — гаворыць Аляксандр Уржанаў, суаўтар фільма. — Рэальны канец свету адбываецца кожны дзень, і ён бязлітасны сваёй індывідуальнасцю: у кагосьці ён прыпадае на 24 лютага, у кагосьці — на 7 кастрычніка, у кагосьці — на дату, якая можа і не трапіць у падручнікі гісторыі. У адных літаральна канчаецца свет, іншыя застаюцца з гэтым горам, трэція працягваюць жыць, адварочваючыся ў іншы бок».

Уржанаў кажа, што яны пачыналі рабіць гэты фільм, каб пакінуць сведчанне аб пратэстах 2020-га года ў Беларусі і іх жорсткім падаўленні.

З тых часоў у свеце застаецца ўсё менш месцаў, дзе такі сюжэт не можа адбыцца. Войны, рэпрэсіі, вымушаная эміграцыя сталі рэальнасцю для мільёнаў чалавек. Аўтары вырашылі выбраць з гэтых мільёнаў усяго дваіх: гэтага дастаткова, каб пачуць і зразумець.

«Жорсткі віхор гісторыі закруціў іх 9 жніўня 2020 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Яны маглі б быць добрымі суседзямі або знаёмымі, але апынуліся адзін супраць аднаго, у ролі ахвяры і агрэсара. Здавалася, што яны нічога не могуць зрабіць. Але абодва даказалі, што гэта не так. Што ёсць шлях паміж адчайным подзвігам і бесчалавечнай абыякавасцю», — кажа Уржанаў.

Аўтары выказваюць спадзеў, што фільм зможа падтрымаць гледача ў гэтыя змрочныя часы.

Каментары10

  • Anatol Starkou
    04.01.2024
    Мае ўспаміны перад падзеямі лета-восені 2020 года:

    Аднойчы да мяне ў фб звярнуўся малады хлопец, маўляў, давай сябраваць. ОК. Я зайшоў на яго старонку. Ён з беларускай правінцыі. Круты мэн, бо яго ролікі, знятыя недзе ў лесе, з негатыўнымі каментамі пра вышэйшае кіраўніцтва беларускай міліцыі, друкавала САМА Хартыя97. Пытаюся: "Ну, вось паглядзеў-паслухаў твае ролікі Рыгоравіч і кажа праз БТ народу: "Прабачце, беларусы, сыходжу, стаміўся." І сыйшоў. Што будзе надалей?' - "Месяц святкаваць будзем, а потым разбярэмся", - адказаў мне герой Хартыі-97.

  • Дзікі сорам
    04.01.2024
    Каму гэтае кіно патрэбна? Колькі ўжо можна здымаць?Украінцы вунь дроны па Маскве пускаюць і то самі з сябе смяюцца, што толькі шыбы ў масква-сіці пабілі, а нашыя змагаркі здольныя толькі ружовыя соплі пускаць па верасню 20га, дзейнічаць не жадаюць: "Польшча дэпартуе", "жонка нарадзіла", "у дзяцей панос", "на працу трэба", "рабі сам"...
    P.s. anatol starkou -- чорт!
  • Кілер троляў
    04.01.2024
    Anatol Starkou, што мову заняло, расіянін?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць