Грамадства66

На Новы год беларус збіў насмерць веласіпедыстку ў Польшчы. Яму шукаюць адваката, які б разумеў рускую

Польскай мовай Мікалай валодае на ўзроўні разумення, тым не менш важна, каб адвакат разумеў у нейкай меры рускую мову.

Машына Мікалая пасля ДТЗ. Фота: паліцыя Польшчы

Сваякі і сябры беларуса, які 2 студзеня насмерць збіў веласіпедыстку ў Польшчы, шукаюць для яго адваката, піша Mostmedia.io. 

Як распавёў знаёмы мужчыны, патрэбен спецыяліст па крымінальных справах, які працуе ў Познані або побач, гатовы выязджаць да кліента. Яго паслугі сям'я можа аплаціць самастойна.

Суразмоўца распавёў, што кіроўцу завуць Мікалай, яму 49 гадоў. Польскай мовай Мікалай валодае не дасканала, але на ўзроўні разумення, тым не менш важна, каб адвакат разумеў у нейкай меры рускую мову.

«Адказнасці з яго ніхто не спрабуе зняць, але мы хочам, каб усе нормы былі выкананыя, экспертызы праведзеныя», — сказаў ён.

Амаль год Мікалай працаваў кіроўцам невялікага тэнтаванага грузавіка, дастаўляў да месца прызначэння цяпліцы і парнікі. На ім ён і здзейсніў ДТЗ.

У беларуса вялікі шафёрскі стаж. Таму тое, што мужчына трапіў у такое сур'ёзнае ДТЗ, стала для яго сяброў і знаёмых шокам. Цяпер мужчына пад вартай, сувязі з ім няма, таму падрабязнасцяў здарэння родныя не ведаюць.

Знаёмы Мікалая падкрэслівае: у апошнія 10 гадоў той наогул не ўжываў алкаголь, нічога не піў нават на Новы год. Не прымаў наркотыкаў або псіхатропных прэпаратаў.

Нагадаем, увечары 2 студзеня ў горадзе Пыздры Вялікапольскага ваяводства Renault Master, за рулём якога знаходзіўся беларус, выехаў на сустрэчную паласу, а затым на тратуар, дзе збіў жанчыну, якая ехала на ровары. Перад самым сутыкненнем ён зачапіў прыпаркаваную машыну маркі Honda Accord і дарожныя знакі.

Выратаваць пацярпелую не ўдалося.

Экспертыза паказала, што ў момант аварыі беларус быў цвярозы, у яго ўзялі кроў для даследаванняў. Мужчыну затрымалі.

Каментары6

  • Беларуска
    05.01.2024
    про, сам ты казёл, напэўна ніколі за рулём ня быў. На слізкай зімовай дарозе што заўгодна магло быць, і тэхнічны стан машыны (тармазная сістэма і г.д.), і стан здароўя 49 гадовага чалавека мог быць прычынаю. Мо ў чалавека галава моцна закружылася, ці яшчэ штосьці здарылася за рулём вялікай машыны.
  • пракоп
    05.01.2024
    беларуска - ен абганяу. ... гэта не памылка як па мне гэта свядомая ....
  • Riyal
    05.01.2024
    Хопіць і адваката які разумее беларускую. Калі беларус не разумее беларускай, то ён не беларус.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць