Грамадства11

У Круглым прадаюць фантан. Але за гэтым стаіць трагічная гісторыя

На Магілёўшчыне ў райцэнтры Круглае збываюць арыштаваную маёмасць некалі паспяховай рэгіянальнай кампаніі. На аўкцыёне ёсць незвычайны лот. 

Круглянскі фантан — арыштаваная маёмасць ПМК-266. Фота: e-auction.by

Фантан, як і іншая нерухомасць будаўнічага прадпрыемства ПМК-266, быў арыштаваны за даўгі. 

Яго паспрабуюць прадаць 23 студзеня. Але ёсць нюанс — гэта капітальнае збудаванне, узведзенае ПМК на арандаванай дзялянцы зямлі. Каб карыстацца ім, пакупнік мусіць заключыць дамову аб арэндзе з райвыканкамам альбо разабраць фантан па цаглінцы і вывезці.

Выгляд фантана далёкі ад ідэальнага, месцамі паадвальвалася плітка. Кошт — 1600 рублёў.

Трагічны лёс кіраўніка ПМК

Продаж маёмасці ПМК нагадвае трагічную гісторыю яго шматгадовага кіраўніка Мікалая Патрончыка, заслужанага будаўніка Беларусі, які памёр у 64 гады ў зняволенні.

Чатыры месяцы пажылога хворага мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА па абвінавачванні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Разам з бацькам у канцы 2017 года забралі і малодшага сына Дзмітрыя. Пра смерць Патрончыка стала вядома ў красавіку 2018-га. На яго пахаванне выйшаў увесь райцэнтр.

Лукашэнка ўзнагароджвае Патрончыка ордэнам. Фота: president.gov.by

Патрончык знаўся з Лукашэнкам, які ў 2012 годзе прапаноўваў яму міністэрскую пасаду і ўзнагародзіў ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Патрончык быў дэпутатам райсавета.

Узначаленае ім з 1995 года прадпрыемства ўзводзіла жыллё і вытворчыя памяшканні па ўсёй Беларусі. Пабудавала рэзідэнцыю Лукашэнкі на яго малой радзіме ў вёсцы Александрыя, Шклоўскім раёне і Лядовы палац у самім Шклове.

Кожны шосты жыхар Круглага працаваў на ПМК. Прадпрыемства было найбуйнейшым уласнікам нерухомасці ў Круглянскім раёне. 

Са смерцю Патрончыка звязваецца заняпад прадпрыемства. 

«Былая раскоша» Круглага

У 2022 годзе ПМК прасіла прызнаць яго банкрутам (але суд не знайшоў для гэтага падстаў), тады яно было вінаватае крэдыторам амаль 8 мільёнаў рублёў.

Крыху больш за год таму прадалі гандлёва-гасцінічны комплекс «Ізумруд», які ПМК пабудавала ў 2009 годзе. Ён пайшоў з аўкцыёна за 551 тысячу рублёў. Комплекс быў пабудаваны, калі ў Расіі ўвялі абмежаванні на распаўсюджванне гульнявога бізнэсу. Невялікае Круглае, якое ў той час нават не мела гарадскога статусу, скарысталася сітуацыяй. 

Круглянскі «Ізумруд». Фота e-auction.by

На картэжы з «новымі рускімі», якія прыязджалі ў казіно, дзівіліся мясцовыя жыхары, якія на такі шык не мелі грошы. Некаторыя, аднак, на гасцях зараблялі. Расіяне не разбіраліся ў беларускіх «мільёнах» і пакідалі абслузе неблагія чаявыя.

Пасля 2013 года ажыятаж сціх, бо Расія акунулася ў эканамічны крызіс.

Але «Ізумруд» яшчэ колькі год працаваў. У ім акрамя гасцініцы, былі цырульня, стаматалагічны кабінет, лазня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Круглянскаму прадпрымальніку далі 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за пратэсты і «нявыплату падаткаў»

«Таго, што я зафіксаваў, ужо немагчыма знайсці. Было і не стала». Круглянскі настаўнік больш за 40 гадоў збірае асаблівасці мясцовай гаворкі

Дзяўчыну з Круглага затрымалі адразу пасля выпускнога. Пасля начэй на голых дошках да яе прыязджала хуткая

Каментары1

  • Пан
    06.01.2024
    Яскравая карціна таго, куды лукавы вядзе нашую краіну. Без цьмянага разумення развіцця краіны шалёныя грошы як прыйшлі з рф, так і сыйдуць

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць