Свет1414

У Грузіі разгараецца скандал з-за іконы з выявай Сталіна

Ікона з выявай Сталіна зʼявілася ў галоўным саборы Тбілісі Самеба. Відэа з храма апублікаваў гісторык Гіоргі Кандэлакі.

«Вернай дарогай ідзем, таварышы, яшчэ адзін поспех расейскай прапаганды ў інфармацыйнай вайне. Ініцыятара знішчэння незалежнасці Грузіі, забойцу тысяч святароў і стваральніка савецкай таталітарнай сістэмы размясцілі на іконе ў Самеба», — напісаў ён.

 

Пра тое, як даўно выява зʼявілася ў Самеба і па чыёй ініцыятыве, невядома. Кіраўнік службы па сувязях з грамадскасцю Патрыярхіі Грузіі протаіерэй Андрыя Джагмаідзэ на гэтыя пытанні выданню NEWSGEORGIA не адказаў.

«Ужо не першы раз свята хочуць азмрочыць скандалам, каб у сэрцах людзей замест радасці пасеяць нянавісць», — сказаў Джагмаідзэ.

З нагоды выявы Сталіна прадстаўнік патрыярхіі сказаў, што ў гэтым няма нічога асаблівага. Ён адзначыў, што гэта абраз блажэннай Матроны, а не Сталіна. Акрамя гэтага, ёсць прэцэдэнты, калі на абразы трапляюць «вялікія ганіцелі царквы», напрыклад, Дыяклетыян, але гэта не значыць іх услаўленне.

У Расіі абмеркаванні дарэчнасці іконы з выявай Сталіна пачаліся з 2008 года. Тады падобны абраз пад назвай «Блажэнная Матрона дабраслаўляе Іосіфа Сталіна» зʼявіўся ў храме Святой княгіні Вольгі ў Санкт-Пецярбургу. На фоне крытыкі ігумен Яўстафій (Жакаў) забраў абраз да сябе дадому. Пасля гэтага ў розныя гады падобны сюжэт перыядычна зʼяўляўся ў розных расійскіх храмах і кожны раз гэта суправаджалася бурнымі спрэчкамі.

Каментары14

  • Маладзік
    07.01.2024
    Такімі крывавымі катамі крэмль меціць тэрыторыі. Тут у нас таксама ўсталёўваюць помнікі катам - сталіну, неўскаму, свярдловым і інш.
  • Е
    07.01.2024
    Anatol Starkou, ты нікому не патрэбны і твае гісторыі
  • Anatol Starkou
    07.01.2024
    Дадам яшчэ інфу: 
    На гарэ ў Тбілісі (кажется фанікулёр называлася тое месца) стаяў вялізны пастамент. На ім некалі стаяў ва ўвесь рост правадыр таварыш Сталін. Потым прыйшоў час і помнік знеслі. Буча нейкая была сярод грузін тады: адны за то, каб помнік стаяў, а другіе супраць. Савецкая ўлада перамагла і застаўся толькі пастамент на гарэ. Яго маглі назіраць усе жыхары і госці Тбілісі. Ці ёсць там сёння помнік Сталіну на тым пастаменце ня ведаю. 

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы6

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы6

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць