Грамадства1212

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Галіна Краснянская, імаверна, стала жыла ў Швецыі і нават удзельнічала ў жыцці дыяспары. Але час ад часу вярталася ў Беларусь. У адзін з такіх разоў яе затрымалі. Распавядаем, што вядома пра жанчыну.

Галіна Краснянская. Фота з яе фэйсбуку

Галіне Краснянскай 67 гадоў. Родам з Бабруйска, імаверна, з сям'і вайскоўца — у сацсетках пазначана, што яна нарадзілася ў «вайсковым гарадку Кісялевічы». Некалі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў.

Пасля школы паехала ў Мінск вучыцца на хіміка ў Беларускім тэхналагічным інстытуце (цяпер — БДТУ). Але пасля Галіна працавала ў вайсковых частках, калі верыць яе сацсеткам. Напрыклад, з 1981-га па 1986-ы ў частцы № 48819, якая базіравалася ў прасавецкай частцы Германіі — ГДР.

У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайсковай частцы, а пасля інжынерам у прыватнай фірме. Імаверна, пасля яна пераехала ў Швецыю: ва ўсіх сацсетках Галіны большая частка фота апошніх 15 гадоў адтуль, а ў кантактных кнігах іншых абанентаў яна падпісаная «Галіна Швецыя» і «Галіна Стакгольм». Яна мусіць мець і шведскае грамадзянства.

Галіна Краснянская на фоне шведскага замка Грыпсхольм. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Яна распавядала ў сацсетках пра розныя прыгожыя месцы, якія бачыла ў гэтай краіне, а таксама выкладала фота з сустрэч мясцовай дыяспары. Нічога крымінальнага там няма — людзі проста збіраліся на супольныя пікнікі або культурніцкія івэнты.

А ў 2020-м жанчына з сумам пісала, што праз кавід не можа пабачыць бацькоў.

Хобі Галіны — кухарыць. У сваім інстаграме яна змяшчала фота хатняй выпечкі ды іншых страваў.

Фота з інстаграма Галіны

Невядома, калі жанчына вярнулася ў Беларусь, але не раней за вясну 2023-га года. Апошняе абнаўленне ў яе фэйсбуку датуецца сакавіком, але апошнія фота са Швецыі — канцом 2022-га.

Дата затрымання невядомая таксама, але вінавацяць яе другой частцы артыкула 361-3 Крымінальнага кодэкса. Па звестках «Вясны», звычайна гэта азначае ахвяраванне беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Жанчыне пагражае ад пяці да дзесяці гадоў турмы — іншага пакарання па артыкуле не прадугледжана.

Суд над Галінай Краснянскай пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе. Імаверна, да суда яе трымаюць пад вартай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Амністыя
    12.01.2024
    Не турбуйся, спадарыня. Я іду да цябе і ўсё ў цябе будзе добра. Твая Амністыя.
  • Ёсік
    12.01.2024
    Пачвары лукашэнкаўскія, вы ў закладнікі ўзялі жанчыну, якая хутчэй за ўсё старэйшая за вашых бацькоў. Вы за хворага старога гатовыя на ўсё? Ну дык потым не трэба будзе выць, што вас прымушалі зьдзеквацца зь беларусаў, тэрміны маляваць, зьнішчаць іх. Дажыліся, словы скончыліся, адныя мацюкі.
  • Чалавек
    12.01.2024
    Казік, хутчэй за ўсё праглядзелі ў банкаўскім мабільным дадатку гісторыю аперацый. Ня трэба браць актуальны смартфон ў Мордар. А лепш таксама не браць Сім карту, да якой прывязаны банк.

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік7

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць