Грамадства88

Больш за 200 тысяч чалавек. Столькі з'ехала з Беларусі за два гады па афіцыйных звестках

Начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун у сваім інтэрв'ю Марату Маркаву на АНТ сярод іншага закрануў пытанне, колькі беларусаў за апошнія гады пакінула радзіму.

Аляксей Бягун. Скрыншот з відэа

Адказ Бегуна на канкрэтнае пытанне быў вельмі шматслоўным і часам расплывістым. Чыноўнік перадусім імкнуўся даказаць, што эміграцыя многіх беларусаў не звязаная з палітыкай. Напрыклад, што айцішнікі проста вымушаныя рэлакавацца з Беларусі з-за таго, што Захад увёў санкцыі.

Але ўрэшце лічба ўсё ж прагучала — больш за 200 тысяч беларусаў цяпер жывуць і працуюць за межамі краіны. 

Раней прыблізную лічбу тых, хто з'ехаў з Беларусі, называў намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы Унутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў падчас мерапрыемства ў рамках вайсковых збораў. Паводле яго інфармацыі, гэтая лічба яшчэ большая — 350 тысяч чалавек. 

Магчыма, аднак, што гэтыя лічбы больш-менш суадносныя паміж сабой, бо Бягун, па ягоных словах, падаў звесткі толькі за два гады — 2021-ы і 2022-і. У той час як даволі масавая эміграцыя пачалася па меры развіцця рэпрэсіўнага механізму яшчэ ў 2020-м, а ў 2023-м годзе яна працягвалася. 

Бягун прызнае, што выезд гэтых людзей з Беларусі мае негатыўныя вынікі для беларускай эканомікі:

«Вядома, шмат, таму што гэта працаздольнае насельніцтва». 

Але ў той жа час адразу пасля гэтых слоў пачынае даводзіць відавочна не адпаведныя рэчаіснасці тэзісы, што ў Беларусі тым, хто вяртаецца ў яе пасля доўгай адсутнасці, нічога, маўляў, не пагражае, і тыя ж пашпарты можна прыязджаць мяняць без усялякіх наступстваў.

На практыцы ж рэгулярна з'яўляюцца паведамленні, што некаторыя людзі, якія рызыкнулі з'явіцца ў Беларусі пасля доўгай адсутнасці і маюць за сабой нейкія ідэалагічныя «грахі», падвяргаюцца рэпрэсіям рознай ступені суровасці. І агульная колькасць такіх людзей ідзе ўжо як мінімум на сотні.

@nashaniva 350 тысяч. Столькі людзей выехала з Беларусі #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #беларусывпольше ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Каментары8

  • Им плевать
    18.01.2024
    Им плевать, чем больше выедет, тем легче заниматься беспределом и силовым удержанием власти.

  • Чел
    19.01.2024
    Эти "бегуны" сами себе злобные буратины. Создали такую мракобесную атмосферу в стране, что все более менее умные свалили за кордон. Соответственно и дорогой технологичный продукт, который они производили, тоже испарился. Денежный поток усох. Остались "бегуны" только с теми, кто из технологичного максимум корову могут автодоилкой подоить. А на таких не разбогатеешь, как ты резиновой дубинкой не махай. Бегун вдруг заметил, что вообще-то теперь выглядит голодранцем по сравнению даже с устроившейся эмигранткой-медсестрой и загрустил. Более того, что даже те деньги, что он намахал у доярок, он реализовать не может. За кордон ему путь закрыт, строить хоромы в сасуте тоже не выход, конфискуют. Сиди и жди, когда тебя твои же коллеги сдадут. И как быть таким недалёким?
  • ×2
    19.01.2024
    Дык гэта за 2 гады. З часу апошніх пратэстаў (2020 года) прайшло 3 з паловай гады.
    Памнажайце лічбу на 2.

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць