Вераніка Цапкала кіруе арганізацыяй, якую заснаваў адэпт «рускага свету»
У 2021 годзе Вераніка Цапкала, якая разам з Марыяй Калеснікавай дапамагала з перадвыбарнай кампаніяй Святлане Ціханоўскай, стала старшынёй праўлення некамерцыйнай арганізацыі «Беларускі дэмакратычны фонд». Яна зарэгістраваная ў Польшчы, яе скарбнікам запісаны Генадзь Манько, які са жніўня мінулага года кіруе місіяй дэмакратычнай Беларусі ва Украіне. Але як здолела даведацца «Люстэрка», больш за 10 гадоў таму арганізацыю заснаваў Вячаслаў Дзіянаў — адзін з арганізатараў маўклівых акцый пратэсту ў 2011-м, які пазней стаў прыхільнікам ідэй «рускага свету».
Што вядома пра арганізацыю?
Вячаслаў Дзіянаў, 36 гадоў. У 2008 годзе ўваходзіў у ініцыятыўную групу кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алеся Міхалевіча. У 2009 годзе стаў актывістам арганізацыі «Рух будучыні». У 2010-м балатаваўся ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў, а на прэзідэнцкіх выбарах таго ж года далучыўся да каманды кандыдата Яраслава Раманчука і быў яго даверанай асобай. Пасля разгону пратэстаў 2010 года з’ехаў з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымаў палітычны прытулак. У 2011 годзе Дзіянаў стаў мадэратарам групы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», якая займалася каардынацыяй масавых маўклівых акцый пратэсту ў нашай краіне.
Пра дзейнасць Фонду «Інтэграцыйны мост» інфармацыі практычна няма. Былыя чальцы праўлення гэтай арганізацыі на ўмовах ананімнасці расказалі «Люстэрку», што яна займалася наладжваннем сувязяў беларусаў, якія жывуць у Польшчы, з суайчыннікамі, якія застаюцца ўнутры краіны.
— Фактычна пасля 2015 года арганізацыя таксама не вяла дзейнасці, ды і з 2012 да 2015 года не мела сродкаў, баланс быў заўсёды нулявым, — расказаў «Люстэрку» Масленнікаў. — Недзе ў 2015 годзе, калі яна зусім павісла мёртвым грузам, я пагадзіўся ўвайсці ў праўленне, бо маю досвед у падрыхтоўцы штогадовай справаздачнасці для такіх установаў. Гэта не было складана і займала пару гадзін на год. Здаецца, «Інтэграцыйны мост» проста не быў патрэбны хлопцам.
Як з’явіўся «Беларускі дэмакратычны фонд»?
Таксама ў праўленне ўваходзяць актывісты выбарчага штаба Цапкалы — Аляксандр Раманюк (віцэ-старшыня) і Генадзь Манько (скарбнік). Цікава, што ў жніўні 2023 года Манько стаў чальцом Аб’яднанага пераходнага кабінета — Святлана Ціханоўская прызначыла яго кіраўніком місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне.
— У студзені 2021 года я яшчэ быў у Беларусі, са мной ніхто нічога не абмяркоўваў, і я нідзе не ставіў свайго подпісу, — кажа палітык.
— Не ведаю, але за свае словы я адказваю — майго подпісу там нідзе няма. Я не ведаю, як гэта робіцца. Але паводле Валерыя Цапкалы, у якога я пазней пытаў пра гэта, арганізацыю яны купілі ў нейкага грамадзяніна Беларусі за 100 еўра.
Што кажа Вячаслаў Дзіянаў?
Прыняць рашэнне памяняць праўлення мог афіцыйны заснавальнік арганізацыі. Але ў адкрытым доступе польскіх рэгістравальных органаў інфармацыі пра яго няма. Даведацца пра гэта можна толькі са статута арганізацыі. Аднак ён не публічны.
Па каментар «Люстэрка» звярнулася да самога Дзіянава. Ён заяўляе, што з 2015 года дачынення да арганізацыі не мае і нікому нічога не прадаваў:
Дзіянаў таксама адзначыў, што ад грамадскай дзейнасці адышоў у 2019 годзе. Цяпер жыве ў Польшчы, працуе менеджарам адной з кампаній.
Што кажа Вераніка Цапкала?
— Гэтай арганізацыі не існуе, — заявіла Вераніка. — Яна была толькі зарэгістраваная, але ў яе няма ні банкаўскага рахунку, ні офіса, ні супрацоўнікаў, наогул нічога.
— Я яе не купляла, па-першае. А па-другое, я не магу цяпер з вамі размаўляць, я па бізнесе, па сваёй асноўнай працы, знаходжуся ў камандзіроўцы, — адказала суразмоўніца і паклала слухаўку.
— Але такія рэчы могуць рабіцца неафіцыйна. Прадавец атрымлівае патрэбную суму ў канверце, пасля чаго ў рэгістрацыйных дакументах змяняецца склад праўлення, і арганізацыя пераходзіць у іншыя рукі, — кажа суразмоўца.
Каментары
Какие ж ей организации возглавлять, только такие.