Свет

У Брытаніі на аўкцыён выставілі ўстаўныя зубы Чэрчыля

Гэтыя сківіцы былі настолькі важныя, што Уінстан Чэрчыль заўсёды меў пры сабе запасныя камплекты.

Сэр Уінстан Чэрчыль і баранеса Клеменціна Чэрчыль у 1961 годзе. Фота: Leonard «Buster» Brown / AP

У Брытаніі з аўкцыёну будзе прададзеная ўстаўная сківіца прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля, якую ён выкарыстаў у часе сваёй знакамітай прамовы «Мы будзем змагацца на пляжах», прамоўленай у часе Другой сусветнай вайны, паведамляе Бі-бі-сі.

«Устаўныя зубы Чэрчыля, мабыць, уваходзяць у лік самых незвычайных прадметаў, якія мы калі-небудзь прадавалі», — кажа кіраўнік аўкцыённага дома The Cotswold Auction Company Ліз Пул.

Аўкцыён пройдзе ў горадзе Чэлтнем 6 лютага.

Пратэз у залатой аправе пакуль ацэнены ад 5 да 8 тысяч фунтаў, аднак эксперты лічаць, што зубы знакамітага прэм'ер-міністра прададуць за нашмат большую суму. У 2010 годзе на аўкцыёне ў Норфалку яны былі прададзеныя за 15,2 тыс. фунтаў.

Гэтыя верхнія зубныя пратэзы — адзін з нямногіх камплектаў (меркавана, іх было чатыры), якія былі выраблены для Чэрчыля.

Яны былі створаны з улікам яго натуральнай дыкцыі — прэм'ер трохі шапялявіў. Гэтыя сківіцы былі настолькі важныя, што Уінстан Чэрчыль заўсёды меў пры сабе запасныя камплекты.

Пратэз з некалькімі верхнімі зубамі быў распрацаваны яго дантыстам сэрам Уілфрэдам Фішам. Ён быў зроблены ў пачатку Другой сусветнай вайны, калі Чэрчылю было 65 гадоў.

Чэрчыль амаль усё жыццё адчуваў праблемы з зубамі, ён пазбавіўся некалькіх зубоў яшчэ ў маладосці.

З адной з устаўных сківіц Чэрчыль быў пахаваны, але яшчэ адна, запасная, была падораная музею Каралеўскага каледжа хірургаў у Лондане.

Фота: The Cotswold Auction Company

У подпісе на стэндзе ў музеі адзначаецца, што «добра падагнаны зубны пратэз быў найважнейшай фізічнай і псіхалагічнай апорай» для Чэрчыля.

«Гэта дазволіла яму гаварыць эфектыўна — жыццёва важная якасць для любога палітыка, і асабліва для таго, чые прамоўніцкія навыкі згулялі вырашальную ролю ў яго поспеху», — гаворыцца ў апісанні экспаната.

Усё дарослае жыццё Чэрчыля пераследаваў страх страціць здольнасць гаварыць.

Разам з зубнымі пратэзамі, на продаж 6 лютага будзе выстаўлены мікрафон, які Чэрчыль выкарыстаў у часе абвяшчэння аб заканчэнні Другой сусветнай вайны. Яго арыенціровачны кошт складае ад 5 да 8 тыс.фунтаў.

Зубныя пратэзы Чэрчыля ўваходзяць у лік самых дзіўных прадметаў, прададзеных на аўкцыёне.

Як адзначае газета Guardian, на аўкцыёнах таксама прадаваліся такія незвычайныя рэчы, як унітаз Джона Ленана (9,5 тысяч фунтаў у 2010 годзе), цукровая глазура з вясельнага торта прынца Чарльза і Дыяны (1,850 тыс. фунтаў у 2021 годзе), і Біблія Элвіса Прэслі (59 тыс. фунтаў у 2012 годзе).

Каментары

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы22

10 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару ў Харкаўскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць