Грамадства

Літва абвінаваціла беларускіх памежнікаў у незаконным парушэнні мяжы на два з паловай метры

Інцыдэнт адбыўся ў раёне заставы Пушкас.

Ілюстрацыйнае фота

У аўторак Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САМДЛ) паведаміла, што напярэдадні ў Ігналінскім раёне трое ўзброеных беларускіх памежнікаў зайшлі на тэрыторыю Літвы на адлегласць двух з паловай метраў, паведамляе LRT. Інцыдэнт адбыўся ў раёне заставы Пушкас.

Па даных Службы аховы края, падышоўшы да фізічнага бар'ера на літоўскім баку, яны павярнулі назад. Служба сцвярджае, што за тым, што адбываецца, назіралі і кантралявалі гэта літоўскія памежнікі, якія былі гатовыя адрэагаваць.

Паведамляецца, што беларускія службовыя асобы ішлі ўздоўж мяжы па сваёй заснежанай тэрыторыі ў раёне вёскі Вайцішкі Ігналінскага раёна Літвы. Беларусы, пад наглядам літоўскіх памежнікаў праз камеры, падышлі да разбуранага патрульнага моста, засыпанага снегам на іх баку, развярнуліся і перасеклі лінію мяжы.

«Пасля заходу на літоўскі бок беларусы пачалі хадзіць паміж устаноўленым фізічным бар'ерам, які перашкаджае далейшаму доступу ўглыб Літвы, і лініяй мяжы. Да гэтага месца неадкладна былі выкліканыя сілы памежнікаў заставы Пушкас, але паколькі інцыдэнт не атрымаў развіцця, у іх умяшанні не было неабходнасці», — гаворыцца ў паведамленні САДМЛ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане2

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане2

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць