Свет11

Ліхаманка дэнге: трапічная хвароба, якая распаўсюджваецца ў Еўропе

Усё больш новых выпадкаў хваробы, якая раней лічылася трапічнай ці субтрапічнай, назіраецца ў ЗША, Італіі і Францыі. Упершыню за многія гады былі зарэгістраваныя выпадкі і ў Іспаніі. Вось што трэба ведаць.

Ілюстрацыйны здымак: vecteezy

Рэкордная колькасць выпадкаў у апошнія гады

У 2022 годзе толькі на амерыканскім кантыненце было зарэгістравана 2,8 мільёна выпадкаў захворвання — у параўнанні з 1,2 мільёна выпадкаў у 2021 годзе бачны рост больш, чым удвая.

Хаця большасць выпадкаў адбываецца ў трапічных і субтрапічных раёнах Амерыкі, Азіі і Афрыкі, у апошні час значнае павелічэнне назіраецца ў больш умераных раёнах, такіх як Еўропа. Асабліва гэта актуальна на поўдні кантынента, дзе хвароба прысутнічае з 1970-х гадоў.

Паводле статыстыкі Еўрапейскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў, у 2022 годзе ў мацерыковых краінах ЕС быў зарэгістраваны 71 выпадак мясцовай перадачы дэнге. Хоць на першы погляд гэтая лічба і выглядае не такой вялікай, павелічэнне склала больш чым 20% у параўнанні з 2021 годам.

Маленькія ўкусы, вялікія наступствы

Дэнге — гэта хвароба, выкліканая адным з чатырох штамаў віруса дэнге (DENV). Паведамляецца, што ўсе чатыры штамы могуць цыркуляваць разам і выклікаць аднолькавы набор сімптомаў. Асаблівую ўвагу трэба надаваць цяжкай або гемарагічнай дэнге, якая звычайна ўзнікае ў выніку ўздзеяння аднаго штаму пасля папярэдняга ўздзеяння іншага.

DENV перадаецца праз укусы заражаных камароў Aedes, у першую чаргу Aedes aegypti, але таксама Aedes albopictus, таксама вядомага як тыгровы камар. Гэтыя казуркі, якія сілкуюцца крывёй чалавека і перадаюць вірус праз сліну, сустракаюцца ў трапічных і субтрапічных раёнах, аднак у апошнія дзесяцігоддзі яны сталі ўсё часцей сустракацца ва ўмераных шыротах.

Вірус не перадаецца напрамую, а дзейнічае ў цыкле, перадаючыся ад чалавека да камара, а потым ізноў да чалавека. Калі заражаная самка камара Aedes кусае чалавека, яна ўводзіць DENV у ягоную сістэму і пачынае цыкл. Інкубацыйны перыяд звычайна складае ад 3 да 10 дзён, хоць ён можа вар'іравацца ў залежнасці ад знешніх фактараў, такіх як тэмпература, распавядае The Conversation.

Затым пачынаюць развівацца сімптомы: як правіла, ліхаманка, галаўныя і цягліцавыя болі, болі ў суставах, млоснасць і ваніты. У цяжкіх выпадках гэта можа прывесці да кровазліцця, адмовы органаў і смерці.

Камары Aedes размнажаюцца ў стаячай або застойнай вадзе: напрыклад, у ёмістасцях з вадой, плавальных басейнах, якімі не карыстаюцца, старых шынах і г.д. Пры адсутнасці вакцын і эфектыўных метадаў лячэння важна ліквідаваць месцы размнажэння камароў, каб прадухіліць перадачу хваробы. Гэта можа не толькі прадухіліць распаўсюджванне ліхаманкі дэнге, але і іншых вірусаў, якія перадаюцца камарамі, якія выклікаюць ліхаманкі Зіка і чыкунгуння.

Роля змены клімату і глабалізацыі

Змена клімату з'яўляецца адной з галоўных прычынаў росту колькасці выпадкаў дэнге як у Амерыцы, так і ў Еўропе. Павышэнне тэмпературы і працяглы перыяд размнажэння камароў з-за цяплейшага і даўжэйшага лета спрыяюць распаўсюду Aedes aegypti.

Гэтыя камары здольныя выжываць пры тэмпературы вышэйшай за 10°C, і дзякуючы глабальнаму пацяпленню яны могуць пашырыць свой арэал да больш умераных зон. Змены ў рэжыме ападкаў, выкліканыя змяненнем клімату, таксама павялічваюць аб'ём стаячай вады, ствараючы ідэальную глебу для размнажэння.

Акрамя таго, рост міжнародных паездак і гандлю з раёнамі, дзе распаўсюджана ліхаманка, а таксама рост гарадоў робяць распаўсюджванне хваробы ўсё больш верагодным.

Ці стане дэнге эндэмічнай хваробай у Еўропе?

Верагоднасць таго, што дэнге стане ў Еўропе эндэмічнай (уласцівай пэўнай геаграфічнай мясцовасці), з'яўляецца даволі рэальнай. Такія фактары, як змяненне клімату і глабалізацыя, немагчыма лёгка ўзяць пад кантроль, прынамсі на дадзены момант.

Калі дэнге стане эндэмічнай у Еўропе, гэта можа аказаць істотны ўплыў на здароўе насельніцтва. Па гэтай прычыне еўрапейскія органы аховы здароўя ўжо працуюць над прадухіленнем распаўсюджвання хваробы, звяртаючыся да фактараў, якія ў цяперашні час можна кантраляваць. Яны ўключаюць у сябе маніторынг выпадкаў заражэння; навучанне насельніцтва таму, як прадухіліць укусы камароў; прыняцце мер па барацьбе з новымі папуляцыямі камароў, як толькі іх прысутнасць выяўляецца.

Каментары1

  • Рома
    28.01.2024
    А переживают ли их личинки минусовую температуру зимой?..
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times10

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі ўплывовыя Папа і Каталіцкая царква ў свеце?2

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі7

На ўчастку праспекта Незалежнасці паставяць 17 стэндаў-плітаў, да якіх можна будзе ўскладаць кветкі2

У панядзелак у Беларусі было +28°С

Псеўдаэлектрыкі напалі на мінскага айцішніка, катавалі яго і патрабавалі больш за $300 мільёнаў1

Біржавыя індэксы ЗША і даляр знізіліся на фоне атакі Трампа на кіраўніка Цэнтрабанка3

Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us4

У ААЭ заканадаўства пачне пісаць штучны інтэлект

«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times10

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць