Грамадства88

«Нас «выціскаюць» патроху, але вельмі выразна…». Беларусы расказалі, як асабіста іх закранае павелічэнне камуналкі

Яўгенія з заробкам 900 рублёў і двума дзецьмі пасля падаражання паслуг ЖКГ разлічвае на падтрымку блізкіх. Пятро лічыць сітуацыю штучнай і абураны ёю. А Саша вымушаны аплачваць тры кватэры: свае і родных людзей, таму яго павышэнне тарыфаў закране тройчы. Чытачы выдання Ex-press.by шчыра расказалі, што яны думаюць пра падаражанне камунальных паслуг.

Яўгенія:

«У мяне тыпавая двухпакаёвая кватэра плошчай 48 квадратных метраў. І гэта я буду ў ацяпляльны перыяд плаціць 173,15 рубля ў месяц, у летні перыяд — 132,86 рубля. Толькі заробак мой 900 рублёў, я жыву з двума дзецьмі. Даражэе літаральна ўсё. І пра павышэнне майго заробку няма і гаворкі…

Гэта значыць, маё жыццё будзе яшчэ горшым. І зноў я буду шукаць спосабы ашчадзіць на выдатках. Паспрабую шукаць гэтыя самыя дзяржаўныя праграмы. Толькі гэта наўрад ці, бо працую не на дзяржструктуру.

Адзінае, на што разлічваю — падтрымка блізкіх. Ну, і пошук альтэрнатыўных крыніц даходу».

Пятро:

«Чаму з году ў год мы павінны плаціць за ЖКГ усё больш і больш? Ды таму, што ў нас прывыклі да гэтай інфляцыі, якая насамрэч з'яўляецца штучнай. Хто яе прыдумаў? Для чаго яна патрэбна? Грошы абясцэньваюцца, і з кожным годам уяўляюць усё меншую каштоўнасць.

Мне асабіста вельмі цяжка жывецца, хоць заробак большы, чым у многіх. Лічу кожную капейку і нават, калі еду на Мінск, спадарожнікаў стараюся браць толькі за грошы…»

Марыя:

«Я, на шчасце, не займаюся ўсімі гэтымі кватэрнымі платамі. Гэта мама робіць, я жыву пакуль з бацькамі. Але кожны месяц час плацяжоў — гэта нервовыя дні. Аддаю ад свайго заробку 200 рублёў, застаецца 500. Заўсёды думала, што добра дапамагаю бацькам, але атрымліваецца — толькі за кватэру плачу, а яны мяне кормяць, пояць… і наогул утрымліваюць. А я толькі ў адпачынкі я езджу за свой кошт, ды і то недалёка — у Піцер і Гродна магу нармальна з'ездзіць».

Таццяна:

«Насамрэч, на першы погляд, усё не так страшна. Тарыфы прывязалі да базавай велічыні. З 1 студзеня базавая велічыня — 40 рублёў. Значыць, сума павышэння не павінна быць большай за 20 рублёў. Гэта значыць нас «выціскаюць» патроху, але вельмі выразна… Мы як паддоследныя мурашы, над якімі хтосьці страшны і вялікі праводзіць доследы».

Саша:

«Кватэрная плата для мяне — не праблема, калі б я плаціў толькі за сваю. Але дапамагаю маме-пенсіянерцы, бо большая частка яе пенсіі сыходзіць на шалёна дарагія лекі. А яшчэ дачцэ дапамагаю, яна жыве на здымнай кватэры. Так што мяне павышэнне кватэрнай платы тычыцца не адзін, а тры разы. Увогуле, задзяўбло гэта ўсё… Таму што не растуць даходы нашы так, як выдаткі…»

Каментары8

  • Ганьба
    09.02.2024
    З'язджайце туды, дзе плоцяць грошы, а не падачкі альбо цярпіце. Ніхто не дапаможа. Дзяржаве пляваць на народзец. У рэвалюцыю ў нас не атрымалася.
  • ..
    09.02.2024
    Гэта значыць нас «выціскаюць» патроху, але вельмі выразна…

    ну. і тым часам на пад'ездзе аб'ява вісіць - семья из россии купит квартиру в вашем доме
  • Людмила
    09.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ23

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ23

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць