Каментары да артыкула

Літва прызнала былога міліцыянта Маціевіча пагрозай нацбяспецы

  • Anatol Starkou
    10.02.2024
    Нажарэціся яшчэ і польскай і літоўскай дэмакратыі, таварышчы бел-чырвона-белыя. Кожны з вас па разоў сто пяцьсот будзе кадэбістам лукашыстам і фээсбэшнікам у гэтых дэмакратыях.
  • Беларус
    10.02.2024
    Anatol Starkou, а як вы хацелi чэрцi?
  • Гэць
    10.02.2024
    Anatol Starkou, шо, палыхае?))
  • Border patrol
    11.02.2024
    Anatol Starkou, Што так гарыш, хутка цябе ўжо дэпартуюць у сасут?
  • Так і запішам
    10.02.2024
    Блазны
  • Пытаннечка
    11.02.2024
    Яны адмыслова адпраўляюць катаў назад у Беларусь, каб тыя працягвалі знішчаць беларусаў. Чаму яго не арыштавалі і не аддалі пад суд за злачынствы?
  • Абазнаны
    11.02.2024
    Пытаннечкаhttps://nashaniva.com/335443 
  • Пытаннечка
    11.02.2024
    Абазнаны, згодны з табой, што Жыгар павінны быў прадставіць літоўскім следчым органам матэрыялы на гэтага злачынцу, а Міхалевічаў павінны быў яму дапамагчы з юрыдычным суправаджэннем справы.
    На жаль, замест гэтага, мы бачым прызнанне прафесійнай некампэтэнтнасці і фактычную капітуляцыю перад злачынцам ад псеўда-экспэртаў, да якіх чамусці НН звяртаецца па апраўданне антыбеларускіх дзеянняў суседняй дзяржавы.
    Але людзі ўсё бачаць і разумеюць!
  • Абазнаны
    11.02.2024
    Пытаннечка, Не, я спасылку даў для таго, каб Вы разумелі, што ўсё не так проста. У прававых краінах немагчыма так, як у Лукашэнкі - узяць некага ўхапіць, пасадзіць на суткі, штосьці прыдумаўшы, а там за гэты час нейкія матэрыялы сабраць. Тут трэба зразу каб усё было. І не за кожнае злачынства, зробленае ў адной краіне, могуць судзіць у іншай. У гэтым выпадку проста няма падстаў судзіць у Літве, няма на гэтага міліцыянта матэрыялу, каб ён пайшоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Гэта трэба ўжо зусім вельмі моцна заляпацца. Адзінае, што з ім можна зрабіць - толькі ўсяго пазбавіць і дэпартаваць. Проста мы прывыклі, што законаў няма, суды кішэнныя - то думаем, што і ўсюды так. Але не ўсюды. І варта гэта разумець і прымаць. 
  • Пытаннечка
    11.02.2024
    Абазнаны, на жаль, Вы ня вельмі разумееце сутнасць механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі і цяжкасці злачынства, пра якое вядзецца гаворка. У межах расследавання справы па злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі літоўцы проста абавязаныя былі дапрасіць дадзенага суб'екта як магчымага саўдзельніка ці прынамсі сведкі выканання злачынных загадаў, на падставе якіх гвалтавалі, збівалі і зневажалі ва ўсялякіх формах беларусаў.
    І гэта справа такіх вось Жыхараў і Махалевічавых падаць факты, дакумэнтальныя пацьверджанні і юрыдычна слушна ўсё аформіць.
    Мы не павінны разумець і прымаць імпатэнтную пазіцыю, якую яны займаюць і спрабуюць праз СМІ нам уцюхаць у вушы праз тое, што ня хочуць дзяўбсці літоўскія органы, каб гэты канкрэтны злачынец адказваў за свае дзеянні.
    Суд зробіць сваю справу. Жыхар і Міхалевічаў павінны зрабіць сваю.