Вайна11

«Маюць каласальны вопыт, які паскорыць перамогу Украіны». Украінская армія працягвае абнаўляць кіраўніцтва

Намеснікамі новага галоўнакамандуючага УСУ Сырскага сталі Вадзім Сухарэўскі і Андрэй Лебядзенка, паведаміў Уладзімір Зяленскі. 

Палкоўнік Сухарэўскі будзе адказваць за беспілотныя сістэмы і развіццё прымянення дронаў, палкоўнік Лебядзенка — за інавацыі, «менавіта тэхналагічны кампанент войска і баявых сістэм», паведаміў прэзідэнт Украіны.

Таксама Зяленскі назваў намеснікаў новага кіраўніка Генштаба УСУ Анатоля Баргілевіча. Імі сталі брыгадныя генералы Уладзімір Гарбацюк, Аляксей Шаўчэнка і Міхаіл Драпаты.

Гарбацюк будзе адказваць за аператыўную працу штабоў, планаванне і кіраванне, Шаўчэнка — за лагістыку, Драпаты — за падрыхтоўку вайскоўцаў.

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што новапрызначаныя яго намеснікі Вадзім Сухарэўскі і Андрэй Лебядзенка, а таксама намеснікі начальніка Генштаба Уладзімір Гарбацюк, Міхаіл Драпаты і Аляксей Шаўчэнка маюць каласальныя веды і вопыт, якія паскораць перамогу Украіны ў вайне.

Каментары1

  • Заходні Беларус
    11.02.2024
    Жыве Беларусь! Слава Украіне! Смерць расейскім акупантам і іх пасобнікам лукашыстам. Чарназём усіх, хто прыйшоў са зброяй ва Украіну, паглыне і на ўсіх з ліхвой хопіць.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся8

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся8

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць