Вайна44

Як украінская сістэма спуфінгу «Пакровы» збівае з панталыку «Шахеды»

Ва Украіны з'явілася новая агульнанацыянальная сістэма абароны ад дронаў, якая збівае з панталыку навігацыйныя сістэмы беспілотнікаў, у выніку яны не трапляюць у цэлі. Як яна працуе і што гэта мяняе ў вайне?

Шахед 136 Shahed 136
Рэшткі беспілотніка «Шахед 136», запушчанага Расіяй па Украіне, у Кіеўскім НДІ судовых экспертыз. Фота: Wikimedia Commons

Як піша Forbes, Украіна стварыла агульнанацыянальную сістэму радыёэлектроннай барацьбы пад назвай «Пакровы». Яна названа ў гонар свята Пакровы Прасвятой Багародзіцы

Гэтая сістэма дае магчымасць замены спадарожнікавага радыёнавігацыйнага поля («спуфінг») і заглушэння спадарожнікавай радыёнавігацыі па ўсёй лініі судакранання і на большай частцы тэрыторыі Украіны. Створаныя сістэмай перашкоды перагружаюць навігацыйныя сістэмы (GPS і іншыя, напрыклад, расійскую ГЛОНАСС) і прымушаюць выдаваць няправільнае месцазнаходжанне, генеруючы фальшывы сігнал.

Большасць вядомых прыкладаў прыпадае на Расію. Кіроўцам, якія знаходзяцца паблізу Крамля, навігатар кажа, што яны знаходзяцца ў аэрапорце, а караблі ў Чорным моры могуць здавацца змешчанымі на шмат міляў усярэдзіну тэрыторыі краіны.

Украіна і раней збівала расійскія беспілотнікі з дапамогай спуфінгу на кароткіх дыстанцыях, але «Пакровы» працуюць на значна большай адлегласці. Гэта тэхнічна складаная задача.

Эксперт брытанскага абароннага аналітычнага цэнтру RUSI Томас Вітынгтон (Thomas Withington) расказаў Forbes, што для гэтага спатрэбіцца сетка ідэальна сінхранізаваных перадатчыкаў. Украінцы ўжо выкарыстоўваюць падобную сінхранізаваную сістэму кіравання радарамі ў сваёй нацыянальнай сетцы СПА, таму знаёмыя з гэтай сферай.

Пагроза «Шахедам»

Беспілотнік «Шахед» добра абаронены ад сістэм радыёэлектроннай барацьбы. Версія, якая цяпер выкарыстоўваецца Расіяй, аснашчаная навігацыйным блокам «Камета-М», які дазваляе ідэнтыфікаваць і выключаць сігналы перашкод. Дроны з «Каметай-М» могуць знайсці дарогу, калі перашкоды ў дзясяткі тысяч разоў магутнейшыя за спадарожнікавы сігнал.

«Шахед» таксама абсталяваны рэзервовым інерцыйным навігацыйным блокам. Ён працуе нават пры адсутнасці спадарожнікавага сігналу прыкладна на працягу адной хвіліны. Але гэтага часу дастаткова, каб паразіць цэль, абароненую мясцовым глушыцелем, або праляцець праз паласу перашкод і затым аднавіць спадарожнікавы сігнал.

Такое спалучэнне робіць дрон цяжкадаступным для звычайных сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Але ва ўкраінскіх інжынераў была магчымасць разабраць некалькі «Шахедаў» і знайсці ўразлівыя месцы ў іх навігацыйнай сістэме.

Прыкметы выкарыстання

Пра існаванне ва ўкраінскага боку магчымасці супрацьдзейнічаць сістэме «Камета-М» у верасні мінулага года заяўляў начальнік Галоўнага ўпраўлення радыёэлектроннай барацьбы і кібербяспекі ўкраінскага Генштаба Іван Паўленка.

«Шахед-136» з яго адносна невялікай боегалоўкай масай каля 45 кг павінен нанесці ўдар блізка да цэлі, каб дамагчыся якога-небудзь эфекту. Сістэма дазваляе адштурхнуць беспілотнік ад цэлі на паўкіламетра. Гэта гарантуе поўны промах, хоць усё адно пры падзенні ён можа штосьці пашкодзіць.

Расійскія крылатыя і балістычныя ракеты коштам у некалькі мільёнаў даляраў маюць больш дасканалыя навігацыйныя сістэмы, якія не спадзяюцца на спадарожнікавыя сігналы. Аднак большая частка расійскіх нападаў цяпер робіцца з дапамогай менавіта «Шахедаў», якія ўразлівыя.

Валерый Залужны, на той момант галоўнакамандуючы УСУ, раскрыў існаванне сістэмы «Пакровы» ў лістападзе мінулага года ў дакуменце, у якім выклаў свае планы па выхаду з тупіковай сітуацыі, што склалася на фронце. Залужны не паведаміў, калі «Пакровы» былі актываваныя, але ёсць некаторыя прыкметы таго, што яны працуюць.

3 лютага афіцыйны тэлеграм-канал ВПС Украіны заявіў, што напярэдадні вечарам было збіта 11 «Шахедаў», а «акрамя таго, як мінімум сем ударных беспілотнікаў не дасягнулі цэляў». Таксама нядаўна былі зафіксаваныя выпадкі, калі «Шахеды» былі захопленыя непашкоджанымі і, мяркуючы па ўсім, нейтралізаваныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, а не ракетным ці артылерыйскім агнём.

Выданне адзначае, што немагчыма сказаць, наколькі эфектыўная сістэма «Пакровы» ці як менавіта яна падмяняе навігацыйныя сігналы. Украіна не раскрывае падрабязнасцяў, куды дроны наносяць свае ўдары, пазбаўляючы Расію інфармацыі пра тое, колькі з іх дасягаюць цэляў.

Як адзначаецца ў артыкуле, расійскія распрацоўшчыкі будуць спрабаваць супрацьстаяць спуфінгу, а ўкраінцы будуць мадыфікаваць сваю сістэму. У той жа час, нават калі «Шахед» не збіты, гэта яшчэ не значыць, што ён трапіў у цэль.

Чытайце яшчэ:

Расія зноў атакавала Украіну беспілотнікамі і ракетамі. У Крывым Рогу другі дзень запар перабоі з электрычнасцю

У Кіеве дасталі з зямлі баявую частку збітага «Кінжала» — гэта дапаможа яшчэ лепш вывучыць расійскія ракеты

Бомбы, надрукаваныя на 3D-прынтары: новая зброя Украіны ў абароне супраць Расіі

Каментары4

  • гоблен
    12.02.2024
    👍 мододцы! Мозгами отличацо надо, мозгами! Умницы! 💪
  • Пуdzh
    14.04.2024
    якая збівае з панталыку навігацыйныя сістэмы беспілотнікаў, у выніку яны не трапляюць у цэлі
    А куды яны трапляюць тады? Пытаннечка, канешне...
  • Sky
    14.04.2024
    Гы-гы, если Шахед не пашкоджашы, его можно запустить и обратно. Система свой-чужой его пропустить должна!!!

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч7

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін17

Грузінская паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазіцыі і знесла намётавы гарадок4

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі пайшоў у адстаўку2

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў13

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію15

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?10

Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч7

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →