Свет1919

«Сіндром раптоўнай смерці». З'явілася новая версія, ад чаго памёр Навальны

Маці і адвакату Аляксея Навальнага ў калоніі, дзе ён адбываў пакаранне, паведамілі, што палітык нібыта памёр праз «сіндром раптоўнай смерці». Пра гэта напісаў у суботу днём паплечнік палітыка Іван Жданаў.

Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Аляксандр Палупан, які лячыў Навальнага пасля ягонага атручвання, у каментары выданню «Агентство» выказаў здагадку, што гаворка ідзе пра раптоўную сардэчную смерць, бо дыягназ «сіндром раптоўнай смерці» ставяць толькі немаўлятам.

Але пры гэтым, па словах Палупана, пры раптоўнай сардэчнай смерці не можа адбывацца тое, што было апісана ў ранейшым паведамленні УФСІН пра выпадак Навальнага. У рэлізе ведамства гаварылася, што Навальны «пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць».

На самай справе, як сцвярджае лекар, у выпадку раптоўнай сардэчнай смерці пацыент губляе прытомнасць, не паспеўшы адчуць сябе дрэнна.

«Звычайна гэта адбываецца імгненна. Гэта не пагаршэнне стану. Калі пагаршэнне стану было, то яно доўжылася секунду да таго, як пацыент страціў прытомнасць і ў яго не стала эфектыўнага кровазвароту. Гэта рэзка [адбываецца], з першых прыкмет да страты прытомнасці праходзяць секунды», — сказаў ён.

Дыягназ «раптоўная сардэчная смерць» як адзіны дыягназ звычайна ставяць, калі не выяўлена іншых прычын пры ўскрыцці, сказаў Палупан. І ён вельмі зручны, паколькі пад яго можна падагнаць што заўгодна.

Афіцыйна прычыны смерці Навальнага пакуль не называліся. Практычна адразу Russia Today паведаміла пра адарваны тромб. Аднак Палупан сцвярджае, што такі дыягназ паставіць без ускрыцця нельга.

Каментары19

  • Змцр
    17.02.2024
    Гэбня преуспела во внезапных сердечных смертях. Со второго раза удалось
  • Васіль
    17.02.2024
    Sudden cardiac death (SCD) is death due to a cardiovascular cause that occurs within one hour of the onset of symptoms.
  • ЯНКА
    17.02.2024
    • ТРОМБ ЗЬ ЯСНАГА НЕБА •
    🩸 Яксьці давялося пагаманіць з досьведным доктарам сталага веку. Тэй адзначыў, што тромбы зь венаў у назе наўрадці даплывуць да нашых палымяных сэрцаў. І які тромб мог бы зьявіцца ў Навальнага, каб тэй зь Нямеччыны не вярнуўся ў турму (народаў)?
    🐍 Між тым лёгка знайсьці ў сеціве відыі, дзе яд зьмяі згушчае крывю, адразу робячы ў ей затамкі. Дык што казаць тутака пра гадаў-навукоўцаў, якія тысячагоддзямі працуюць над стварэньнем і ўдасканаленьнем атрутаў? Вось тэй жа «Навічок» — праз суткі, напрыклад, яго ўжо нельга знайсьці ў арганізьме.
    🥺 Вельмі шкада Навальнага. Падчас СССР мы як жа мроілі найлепшай будучыняй! І ў Расеі напрыканцы Ельцына Пуцін выдаваўся яшчэ бóльшым, чым тэй, прагрэсыўцам, дэмакратам, і Салаўёў — найлібэральным апазыцыйным журналістам. А калі ўсё гэна перагарнула свой на сапраўдны імпэрскі нацыстоўскі твар, у суседзяў заставалася яшчэ надзея. Але будучыня «підманула, підвіла» й наўпрост зьдзічэла. Перамалаціла нават «сьвятога Алéксія»...

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі6

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць