Здарэнні66

Мінчанка выкінула падораную парфуму з 12 паверха і пашкодзіла два аўтамабілі. Зараз у жанчыны — вялікія непрыемнасці

У Цэнтральнае РУУС звярнулася сямейная пара з заявай аб пашкоджанні двух аўтамабіляў. Сума шкоды склала каля 3000 рублёў.

Фота: Міліцыя Мінска

Муж і жонка распавялі, што пакінулі машыны на ноч у двары, а раніцай пабачылі, што ў машынах разбітае шкло, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Аператыўнікі ўстанавілі, што машыны пашкодзіла 39-гадовая мінчанка, якая жыве ў адным з імі доме.

Фота: Міліцыя Мінска

Гэтая жанчына расказала, што ў той вечар сябра падарыў ёй парфуму, аднак мінчанка нападпітку такі прэзент не ацаніла. Яна выкінула флакон з 12 паверха, у выніку чаго былі пашкоджаны машыны.

Распачата крымінальная справа за хуліганства.

Каментары6

  • нападпітку
    24.02.2024
    а магла б дагнацца...
  • ЯНКА
    24.02.2024
    даведка, Вы пазыцыянуеце сябе як хадзячая, нават бегаючая па ўсіх тэмах рускамоўная энцыкляпэдыя.
    І згодна з вашай вэрсыяй, хахель мусіў падарыць «минчянке флакончьчик Fahrenheit от Dior». Толькі навошта, калі гэта цалкам мужчынскі парфум? 😀


    мужчынскі парфум? Бо Фарэнгэйт Дыёр жаноч
  • ЯНКА
    25.02.2024
    ...жаночы не выпускае. (Нешта ня надта добра працуе сувязь...) :)

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць