Грамадства77

Стала вядома, якія заробкі ў «палатніка»-ветэрана Ігара Марзалюка

Ігар Марзалюк — адзіны з усіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў новага склікання, якога ў адміністрацыі Лукашэнкі вырашылі пакінуць на трэці тэрмін. Выданне «Люстэрка» адшукала ягоную дэкларацыю аб даходах, з якой можна даведацца, наколькі для яго гэта хлебнае месца.

Зыходзячы з дэкларацыі Ігара Марзалюка, апублікаванай у газеце «Веснік Магілёва», гадавы даход Марзалюка ў 2022 годзе склаў 104 393 рублі (паводле тагачаснага курсу прыблізна 39845 даляраў), ці 8699 рублёў (3320 даляраў) у месяц. Гэта выглядае нашмат больш, чым у іншых калегаў, бо, як раней высветліла «Люстэрка», дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у 2022 годзе атрымлівалі ад 4566 да 5706 рублёў (ад 1743 да 2178 даляраў).

Дэпутат такога ўзроўню паводле заканадаўства не мае права сумяшчаць дэпутацкае крэсла з іншай працай (выключэнне — навуковая, творчая і педагагічная дзейнасць).

Найбольш верагодна, што Марзалюк, як былы навуковец і выкладчык, мае легальныя дадатковыя даходы. Так, напрыклад, ён уваходзіць у аўтарскія калектывы падручнікаў, якія рэгулярна перавыдаюцца, а аўтарам адпаведна налічваюцца ганарары. Магчыма таксама, што нешта можа перападаць і за частыя выступленні на тэлебачанні.

З нерухомай маёмасці Ігар Марзалюк мае дзве кватэры. Адна з іх у Мінску, агульнай плошчай 74,5 кв. м, а другая — у Магілёве, плошчай у 62,8 «квадрата». 

@nashanivanews Колькі тысяч зарабляе беларускі дэпутат-ветэран Ігар Марзалюк? #беларусь #беларускітыкток #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси #зарплатавбеларуси #депутат #минсксейчас ♬ Беларусь - Без Билета

Каментары7

  • Питон
    26.02.2024
    три сольдо в месяц - неплохо.. вопрос чем отдавать будет..
  • былы змагар
    26.02.2024
    Разумны, дасведчаны і заможны. Выглядае на добрага пераемніка. Я б прагаласаваў.
  • 30 срэбранікаў
    26.02.2024
    Прадажны, ганьба на век

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць