Грамадства33

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і абласнога кіраўніка Шулейку

Як стала вядома «Нашай Ніве», ліпкі настрой страху і перадчування горшага распаўзаецца па будынках органаў дзяржкіравання ў Брэсце. Нават губернатар Юрый Шулейка страціў спакой і знайшоў сябе ў ролі амаль што падследнага. 

Брэст, пешаходная вуліца

Што там канкрэтна адбываецца, яснасці няма. Мы ведаем толькі абрысы гісторыі, якая пачалася ў лютым з затрымання Валянціна Зайчука, першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Як кажуць суразмоўцы «Нашай Нівы», Зайчука ўзялі на адносна сціплым хабары. Што забаўна — кажуць, што грошы ён узяў расійскімі рублямі. 

«Але сума не мае значэння. У нас затрымліваюць тады, калі органы ўжо назбіралі інфармацыю, што чыноўнік вырашае пытанні за грошы. І калі Лукашэнка падпіша згоду на арышт, то не мае значэння, на якой суме чыноўнікаў возьмуць.

Маецца на ўвазе, што органам насамрэч вядома пра большую колькасць эпізодаў», — расказвае логіку наш суразмоўца, які хадзіў аднымі калідорамі з актыўнымі фігурантамі цяперашняй гісторыі.

Пасля затрымання Зайчука праблемы пачаліся ў ягоных былых калег. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» кажуць, што многія супрацоўнікі аблвыканкама ходзяць на допыты як на работу. Некаторыя «знікаюць». Некаторыя — аб'яўляюцца пасля знікнення. 

Так было, напрыклад, з былым кіраўніком Брэста Аляксандрам Рагачуком. 

Па словах двух інфармаваных суразмоўцаў, Рагачука выклікалі ў органы, дзе ён і знік мінімум на суткі — ацэнкі канкрэтнага часу, які экс-чыноўнік правёў у засценках, разыходзяцца.

Калі аналізаваць публікацыі ў тэлеграм-канале былога мэра, то яго затрымлівалі або на суткі паміж 1 і 2 сакавіка, або ў канцы лютага. Аднак пасля кароткага затрымання Рагачуку нібыта не выстаўлялі абвінавачванняў. 

Рагачук апублікаваў здымак, каб пацвердзіць, што знаходзіцца на свабодзе

Чытайце: Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі

У падобнай сітуацыі знаходзіцца і непасрэдны начальнік Валянціна Зайчука, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. Суразмоўцы «Нашай Нівы» звяртаюць увагу, што губернатар Брэсцкай вобласці прайшоў праз камунікацыю з органамі «па схеме Рагачука», толькі трошку раней. 

Шулейка застаецца не толькі на волі, але і пры пасадзе. Прынамсі, пакуль што.

Юрый Шулейка 

Імёны больш дробных фігур гэтай гісторыі нам пакуль невядомыя. Вядома, што сярод іх ёсць камерсанты.

Каментары3

  • даведка
    03.03.2024
    Шулейко и его 1-й зам Зайчук аграрии, а Рогачук к сельскому хозяйству отношения не имел, тут что-то другое.
  • Літасцівы
    03.03.2024
    Шчыра кажучы, абсалютна няма спачування да гэтых людзей. 
  • даведка
    04.03.2024
    Первый заместитель курировал землеустройство. что могло его связывать с председателями гор- и облисполкома.

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай12

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржсакратар Рубіа: Спыненне вайны ва Украіне запатрабуе саступак з абодвух бакоў5

Што за знакі стаяць уздоўж Свіслачы ў Мінску? З'явіўся афіцыйны адказ2

EPAM: Працягваем працу ў Беларусі, але ёсць рызыкі1

Што за 26-гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?12

Хлопец з Кобрына, які змяніў пол, расказаў, як яго дапытвалі ў міліцыі5

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску1

На беларуска-польскай мяжы запрацавала сістэма, якая дазваляе праходзіць мяжу без удзелу памежніка. Як яна працуе?1

«Усё было проста катастрафічна». Журналіст Тарналіцкі скардзіцца на правальныя спробы знайсці сабе пару ў дадатках для знаёмстваў43

Паплечнікі Трампа звязваліся з Цімашэнка і Парашэнкам для абмеркавання будучых выбараў прэзідэнта Украіны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай12

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць