Грамадства22

Начальнік Чамаданавай стаў старшынёй Мінгарсавета

Новым старшынёй Мінскага гарадскога савета дэпутатаў абралі 45-гадовага Арцёма Цурана, які да гэтага быў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. У сувязі з гэтым маюць адбыцца кадравыя перастаноўкі ў сталічнай выканаўчай уладзе.

Арцём Цуран

У адрозненне ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты мясцовых саветаў пасля свайго абрання застаюцца на ранейшых месцах працы. Аднак гэта не тычыцца кіраўнікоў саветаў, іхняя пасада — «вызваленая».

Таму пасля перамяшчэння Арцёма Цурана з адной галіны лукашэнкаўскай сістэмы кіравання ў іншую ягонае ранейшае працоўнае месца павінна вызваліцца, што дае магчымасць кар'ернага прасоўвання камусьці іншаму.

Арцём Цуран працаваў на пасадзе намесніка старшыні Мінгарвыканкама з 15 студзеня 2019 года і курыраваў у гэтым органе пытанні ідэалогіі, культуры, спорту, турызму і СМІ. Непасрэдна яму падпарадкоўвалася і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі на чале з былой прэс-сакратаркай Міністэрства ўнутраных спраў Вольгай Чамаданавай. Нельга выключаць, што перамяшчэнне шэфа адкрые новае акно магчымасцяў менавіта для гэтай заслужанай перад рэжымам жанчыны. 

Арцём Цуран з Вольгай Чамаданавай сустракаюцца з калектывам інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны»

Каментары2

  • даведка
    05.03.2024
    В духе кадровых подходов было бы назначить начальником Чемодановой её подчинённую Илону Илларионову.
  • Учительница первая его
    05.03.2024
    Троечник Артемка высоко метит)))). С такими кадрами и аойна не нужна.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць