Грамадства2222

Ціханоўская: Мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым, палітвязні для яго цяпер не праблема

Святлана Ціханоўская расказала, да каго звярталіся дэмсілы, каб вызваліць палітвязняў. І заклікала ўмяшацца сакратара ААН Антоніа Гутэрыша.

8 сакавіка спаўняецца год, як Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада — без сувязі са знешнім светам. Каб нагадаць пра яго і іншых палітвязняў у такім становішчы, Святлана Ціханоўская сустрэлася сёння з журналістамі.

Святлана адзначыла, што за гэты год атрымлівала толькі непацверджаныя звесткі пра тое, што Ціханоўскі нібыта памёр, і бачыла адно відэа, на якім яго ледзь пазнала.

Сяргей Ціханоўскі — не адзіны беларускі палітвязень без сувязі са знешнім светам. Год нічога не вядома пра Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка і іншых палітзняволеных.

Святлана называе інкамунікада спосабам катавання, які ўздзейнічае не толькі на палітвязняў, але і на іх сем’і.

Ціханоўская звярнулася да генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша з просьбай умяшацца і патрабаваць спыніць палітыку інкамунікада ў беларускіх турмах. Яна падкрэслівае, што гэта не палітычнае пытанне, а гуманітарнае.

Таксама Ціханоўская заклікае ўрады замежных краін зрабіць пытанне палітвязняў сваім прыярытэтам і патрабаваць выканання запыту Камітэта ААН па правах чалавека аб тэрміновых мерах па справах Віктара Бабарыкі, Максіма Знака і Сяргея Ціханоўскага, а таксама выставіць ультыматум рэжыму Лукашэнкі з патрабаваннем паказаць палітвязняў, пра якіх нічога не вядома.

Ціханоўская выказалася наконт перспектывы вызваліць палітвязняў шляхам перамоў:

«За гэтыя чатыры гады мы рабілі шмат захадаў, каб вызваліць палітзняволеных, хаця б тых, хто быў у гуманітарным спісе. У тым ліку мы звярталіся да Чырвонага Крыжа, Папы Рымскага. Але мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым, а для рэжыму Лукашэнкі палітвязні цяпер — не праблема. Мы павінны зрабіць, каб гэта было праблемай, і тады яны самі будуць шукаць магчымасці, каб абмяняць іх ці вызваліць.

Каб зрабіць палітвязняў праблемай для Лукашэнкі, трэба палітычная воля: павінны быць больш рашучыя санкцыі, трэба зачыніць дзіркі, праз якія рэжым Лукашэнкі працягвае гандляваць. Словы салідарнасці не працуюць, павінны працаваць механізмы, якіх цяпер шмат у дэмакратычным свеце».

Літоўскія журналісты запыталіся ў Ціханоўскай наконт беларусаў, якіх літоўская разведка лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Дэмакратычная лідарка падкрэслівае, што беларускі рэжым жадае пагоршыць адносіны паміж беларускай дыяспарай і літоўцамі: «Літоўцы — нашы моцныя саюзнікі ў барацьбе за дэмакратыю і свабоду ў Беларусі. Рэжым бачыць такую вялікую падтрымку з боку ўрада і народа Літвы і, канешне, жадае гэта спыніць, таму і робяць гэтыя адмысловыя інфармацыйныя атакі на літоўскі народ».

На думку Ціханоўскай, беларуская прапаганда карыстаецца некалькімі рэальнымі выпадкамі з выяўленнем шпіёнаў рэжыму, каб прадстаўляць іх як пагрозу літоўскай незалежнасці.

Палітык заклікае літоўскі ўрад і сакрэтныя службы не разглядаць боль беларусаў у палітычным ракурсе: «Мы чакаем салідарнасці, мы шукаем яе. І мы насамрэч плацім высокую цану за нашу свабоду і незалежнасць. Перш за ўсё я хачу, каб літоўскі народ зразумеў, што адбываецца. Літоўскія службы вымушаныя шукаць тых, хто можа працаваць на КДБ, але я вельмі сумняюся, што іх шмат».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Я больш не хачу займацца палітыкай». Па інтэрнэце гуляе фэйкавы зварот Ціханоўскага

«Перада мной спыніўся бус і выйшлі два бамбізы». Аператар Ціханоўскага, які застаўся на волі, распавёў пра пераслед каманды

Дачка Ціханоўскіх збірае грошы на танк, каб «вызваліць тату»

Каментары22

  • Пытанне
    08.03.2024
    А дзе дарадца Ціханоўскай Анатоль Лябедзька?
  • Ганьба
    08.03.2024
    У сэнсе яна ня ведае, чаго хоча рэжым? Запалохаць усіх, знішчыць па максімуме. Пры магчымсці выгандляваць нейкае паслабленне санкцыяў за аызваленне аднаго працэнта зняволеных. Гэта не відавочна?
    Заклікаць ААН, якое само можа толькі заклікаць - гэта, канешне, нам сур'ёзна дапаможа.
    Але робіць хоць нешта - і ладна. Усё адно, без сілавога варыянта больш нічога не зробіш.
  • Алесь
    08.03.2024
    С Знаком все хорошо, получает от сестры передачи, посольство США помогает ему и его семье.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся4

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся

Усе навіны →
Усе навіны

Ватыкан паведаміў пра складаную клінічную сітуацыю са здароўем Папы Францішка

24-гадовая дзяўчына з Барысава патанула ў ванне5

Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў25

Украіна нічога не ведала пра перамовы ў Саудаўскай Аравіі і не будзе іх прызнаваць11

Лукашэнка прапанаваў стварыць спіс «сумленных» бізнэсменаў, якія атрымаюць індульгенцыю ад праверак6

«Wildberries павінен працаваць на дзяржаву». На нарадзе ў Лукашэнкі была самая багатая жанчына Расіі5

«Ніна, Вадзім, Ульяна, Авенір і Авігея». Як жыве сям'я, дзе нядаўна нарадзілася 14-е дзіця5

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries13

Халезін: Можа адбыцца момант, калі Лукашэнка папросіць увайсці ў Беларусь полк Каліноўскага19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся4

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць