Сілавікі затрымалі плыўца. Кажуць, што за чахол «маліцеся за Беларусь» на тэлефоне
Дзмітрыю Шчэмеру абяцаюць «некалькі гадоў пазбаўлення волі».

Затрыманага клічуць Дзмітрый Шчэмер. Яму 29 гадоў. Вядома, што хлопец доўгі час займаўся плаваннем і мае разрад кандыдата ў майстры спорту. Месца ягонай працы невядомае.
ГУБАЗіК сцвярджае, што яго затрымалі выпадкова — праз чахол на тэлефоне з надпісам «маліцеся за Беларусь» на англійскай мове і выявай нацыянальнай сімволікі. Немагчыма сказаць, ці праўда гэта, але дзеля бяспекі беларусам унутры краіны лепш адмовіцца ад таго, каб насіць на сабе нацыянальную сімволіку, бо вядомыя выпадкі, калі людзі атрымлівалі за гэта суткі арышту і велізарныя штрафы.

Пасля затрымання ў тэлефоне Дзмітрыя быццам бы адшукалі відэа з пратэстаў, а таксама фота з дваравога чату, дзе ён прапануе людзям макеты пратэсных налепак. Цяпер супраць Шчэмера завялі крымінальную справу. ГУБАЗіК пагражае хлопцу «некалькімі гадамі пазбаўлення волі».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары