Грамадства22

Вызваленая беларуска расказала, як апынулася ў працоўным рабстве ў М'янме і што там рабіла

Карэспандэнт БелТА паразмаўляў з дзяўчынай, якую днямі вызвалілі з працоўнага палону ў М'янме пасля аперацыі цягам у некалькі месяцаў. Яна падзялілася некаторымі падрабязнасцямі свайго зняволення, пажадаўшы застацца ананімнай.

Здымак ілюстрацыйны

У М'янму беларуска трапіла ў лістападзе 2023 года, а выбрацца назад у Беларусь змагла толькі ў сакавіку.

Да пачатку гэтай гісторыі дзяўчына ўжо некаторы час працавала ў Кітаі. Усё ў яе складвалася добра, але на мясцовых інфармацыйных рэсурсах яна знайшла, як ёй здавалася, выгадную прапанову. Шукалі менеджара-кансультанта, каб мець зносіны з кліентамі па відэа– і аўдыёсувязі, быць прадстаўнікамі кампаніі.

Падазрэнняў аб'ява ў беларускі не выклікала, бо ў Паўднёва-Усходняй Азіі часта плацяць добрыя грошы проста за еўрапейскую знешнасць — мець такіх супрацоўнікаў у кампаніі многія лічаць прэстыжным.

Дзяўчыне абяцалі добры заробак, паўгадавы кантракт і працу ў Тайландзе. Казалі, што кампанія будзе каля горада Чыянгмай, што на поўначы краіны. «Там шмат зеляніны. Думала: класна! Пагуляю, убачу краіну і буду працаваць!» — расказала яна.

Беларуска зрабіла візу і паляцела ў Тайланд. У аэрапорце яе сустрэлі і павезлі да месца працы. Ужо на гэтым этапе ўзніклі цікавыя моманты — па дарозе да месца прызначэння прыйшлося змяніць тры машыны, пераплываць раку на ржавай маторнай лодцы.

У выніку дзяўчына трапіла ў М'янму, хоць сама таго не ўсведамляла. Гэта была закрытая ахоўная тэрыторыя, дзе працавалі кампаніі, якія займаюцца махлярствам у інтэрнэце.

«Ты жывеш у гэтым парку, выехаць наогул нікуды не можаш. Крамка на тэрыторыі ёсць, каб купіць нейкія тавары. Некалькі дзён чакала пачатку працы. Не было ні SIM-карты, нічога, — распавядае яна. — Па выніку гэта быў чысты скам. Гэта велізарны парк, у якім знаходзяцца некалькі кампаній, у кожнай некалькі падраздзяленняў. Займаюцца скамам. У кампаніях ёсць розныя напрамкі, працуюць на розныя краіны».

Схемы махлярства практыкаваліся розныя. Адна з іх, у якой і прапанавалі працаваць дзяўчыне, заключалася фактычна ў выманьванні грошай у замежных кліентаў. Спачатку з імі ў розных сацыяльных сетках і на спецыялізаваных рэсурсах знаёміліся так званыя тайперы, яны ж ад імя дзяўчат вялі асноўную перапіску.

«Бяруць альбо твае фота, альбо любыя фатаграфіі дзяўчат у інтэрнэце. Ім вельмі важна лайф-фота — калі ты там сэлфішся. Менавіта не прафесійныя, а калі ты дзесьці ходзіш і гэтак далей. Ім важна паказаць, што ты — жывы чалавек, каб даказаць кліентам. На сайтах знаёмяцца, як быццам ты — дзяўчына.

Яны (тайперы) вельмі добра працуюць — за пару дзён проста могуць закахаць мужыка на раз-два. А задача дзяўчынак-мадэляў пацвердзіць, што ты рэальны чалавек. Натуральна, просяць відэа.

Калі тайпер выкарыстоўвае тваю фатаграфію, то ты выходзіш на відэасувязь з гэтымі мужчынамі. Табе прыносяць тэкст, які трэба гаварыць. У асноўным гэта ні пра што. Ты проста працягваеш тэматыку іх размовы. Мая кампанія працавала ў асноўным на Амерыку», — расказала вызваленая беларуска.

Выбрацца назад з гэтага «парку» аказалася справай няпростай. Так, фармальна дзяўчат, асабліва на першым часе, не крыўдзілі. Але любая незадаволенасць або адмова працаваць прыводзілі да пагроз фізічнай расправы. Ды і самастойна пакінуць гэтую ахоўную тэрыторыю не было магчымым.

Былі выпадкі, калі некаторым удавалася збегчы на падставе неабходнасці працягвання візы ў Тайланд, а таму дзяўчат усё ж стараліся нікуды не выпускаць.

Праз два месяцы заканчвалася віза і ў беларускі.

«Думала, што мяне вывезуць у Тайланд на працягванне візы. Шмат было выпадкаў, што збягалі ў момант працягвання. І адмовіліся везці. Літаральна дзён за пяць да вырашэння майго пытання з візай адна з дзяўчынак збегла з кампаніяй, прыхапіўшы з сабой яшчэ каля 20 тыс. даляраў. Мне сказалі проста: мы цябе не можам выпусціць, не хвалюйся, ніякай турмы (у Тайландзе за парушэнне іміграцыйнага рэжыму. — Заўв. БелТА) не будзе, мы гэтае пытанне вырашым грашыма», — расказала яна.

Па словах дзяўчыны, быў і яшчэ адзін варыянт з'ехаць з «парку» — выплаціць 9 тыс. даляраў выдаткаў, якія, нібыта, панесла кампанія.

«Я разумела, што кожны агент атрымлівае нейкую камісію, калі знаходзіць чалавека. Але я не разумела, што такая велізарная сума — 9 тыс. даляраў, і што калі я захачу адтуль з'ехаць, мне трэба гэтую суму ім выплаціць», — прызналася беларуска.

У выніку ёй удалося звязацца з беларускімі дыпламатамі і разгарнулася шматхадовая аперацыя па вызваленні дзяўчыны з працоўнага палону. У выніку для яе ўсё скончылася добра. 

Каментары2

  • Влад
    11.03.2024
    Зря. Мозгов нет - нехай бы там и оставалась!
  • Волесь
    11.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім1

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына крала адзенне ў мінскім ГЦ і прадавала ў іншай краіне2

На рэйсах Гродна — Мінск замест маршрутак з'явіліся вялікія аўтобусы3

У школе ў Пецярбургу павесілі фатаграфіі ўдзельнікаў Рускага добраахвотніцкага корпусу з надпісам «героі Расіі»10

Расія зноў стварае абменны фонд: грамадзяніна ЗША асудзілі на 15 гадоў за «збор даных для сістэмы генетычнага скрынінгу»

Лукашэнка на дабрачынным дзіцячым свяце сказаў дзецям: «Надо!»12

У Новай Баравой загарэўся рэстаран5

У Мінску пабудуюць дамы з відам на БТ3

На Краснай плошчы ў Маскве жанчына зладзіла салют па заданні махляроў2

Гіганцкая чарга на мяжы Польшчы ў бок Беларусі знікла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім1

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →