Каментары да артыкула

Кіраўніком «Белсата» стаў Аляксей Дзікавіцкі

  • Жора
    12.03.2024
    О не. Толькі не Дзікавіцкі. Такі ж русіфікатар, як і Рамашэўская.
  • Е
    12.03.2024
    Ай, шыла на мыла
  • Так
    12.03.2024
    Шкада, што звольнікі пані Агнешку, усё ж такі яна шмат зрабіла для каналу, фактычна стварыла яго. Але і пан Аляксей хутчэй за ўсё будзе добрым дырэктарам.

    Аднак дрэнна, што бюджэт скарачаюць амаль на палову.


  • Так
    12.03.2024
    Каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускай апазіцыі.

    Пра каго
    гаворка? Гэта ж розныя групы, ад больш ці менш прабеларускіх (пазнякоўцы, ціханоўцы-кабінет) да прарасейскіх
    (напрыклад цапкалаўцы і бабарыканцы). Апошні ж толькі рады, што скарачаецца чарговы беларускі "русофобски" праект.
  • Упс
    12.03.2024
    Па ходу, русіфікацыя канала працягнецца...
  • Біяграфія
    12.03.2024
    Аляксей Дзікавіцкі з 1997 г. працаваў журналістам Радыё Свабода на Берасьцейшчыне. З 2001 году — у Варшаве.

    Ад восені 2007 году — кіраўнік Аддзелу інфармацыйных праграм «Белсату». Зь лютага 2018 года — намесьнік дырэктара.
  • Хмм
    12.03.2024
    Біяграфія , РС гэта якое публікуе відосы з літоўскімі блогерамі, якія называюць Зянона Пазьняка "фашыстам" у лепшых традыцыях расейскай прапаганды?
  • Пытанне
    12.03.2024
    Ці вернецца на Белсат праграма беларускай музыкі Belsat Music Life і іншыя беларускія перадачы, якія зніклі пасля стварэння расейскай рэдакцыі на Белсаце?
  • Дзеля справядлівасці
    12.03.2024
    Халера ясная. Без шанцаў на нармальнае тэлебачанне для беларусаў.
  • можа будзе лепш
    12.03.2024
    Ал. Дзікавіцкі гэта значна лепш ніж сын Іны з Белфасту.
  • Нешта скептычны ў мяне настрой
    12.03.2024
    Паглядзім, што зменіцца пасля прызначэння новага кіраўніка (які не зусім-та і новы, бо быў намеснікам былой кіраўніцы).
    Можа спыняць ужо нас карміць навінамі пра імперца-Навальнага і фотачкамі палітычных турыста?
    І выразаць палову словаў Зянона Пазьняка з перадач?
  • Чаканні
    12.03.2024
    Каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускай апазіцыі.///

    Мы хацелі бачыць кіраўніком беларускага тэлеканала беларуса-беларусізатара, а не русіфікатара!
  • Пытаннечка
    12.03.2024
    Дык хто зліў відэа пра паспалітае рушанне?
  • Спадар Беларус
    12.03.2024
    Добры жарт, дзякуй. Сінія пальцы змянілі на сінія пальцы :)
  • Яўген
    12.03.2024
    Дзікавіцкі яшчэ той кандзібобер. Прыніжанне беларусаў пры Агнешцы можа падацца залатым часам.
  • Цікава
    12.03.2024
    Яўген, а якія ў яго погляды?
  • Яўген
    13.03.2024
    Цікава , такія як на стол пакладуць. Ну і паляшуцкія гулі на Незалэжнысць.
  • Яша
    12.03.2024
    Спадар Дзикавицки дай уровень программ как в  канале настоящее время
  • Вільчынскі
    13.03.2024
    Пінчук мо?
  • SamSabieRežysior
    13.03.2024
    Kab Dubaviec ci Navumčyk było b nadziejniej.