Грамадства22

Мінспорту прапануе правяраць экскурсаводаў на датычнасць да «рэабілітацыі нацызму» і «адмаўлення генацыду»

Міністэрства спорту і турызму Беларусі прапануе чарговы раз змяніць патрабаванні па атэстацыі экскурсаводаў. Ведамства ініцыявала грамадскае абмеркаванне зменаў у пастановы Савета міністраў, якія рэгулююць экскурсійны бізнес, піша Sputnik.

Мемарыял у Хатыні. Фота: Wikimedia Commons

Міністэрства завастрае ўвагу на неабходнасць яшчэ большага ўзмацнення ідэалагічных патрабаванняў да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў:

«Гэтыя асобы ў сілу сваіх прафесійных і этычных патрабаванняў абавязаныя праяўляць павагу да гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, таксама як фарміраваць уяўленне пра Рэспубліку Беларусь як пра краіну, прывабную для турыстаў і экскурсантаў, не дапускаючы суб'ектыўных некарэктных выказванняў пра краіну», — гаворыцца ў абгрунтаванні зменаў.

Акрамя таго, прапануецца пашырыць спіс крымінальных злачынстваў, на дачыненне да якіх правяраюць тых, хто хоча атэставацца як экскурсавод або гід-перакладчык. У пералік хочуць уключыць артыкулы 130-1 і 130-2 Крымінальнага кодэкса Беларусі (рэабілітацыя нацызму і адмаўленне генацыду беларускага народа).

«Гэтыя меры накіраваныя на прафілактычную працу з экскурсаводамі і гідамі-перакладчыкамі і закліканыя ўзмацніць іх адказнасць у мэтах недапушчэння скажэння фактаў гісторыі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», — тлумачыць Мінспорту.

За парушэнне патрабаванняў прапануецца пазбаўляць экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў права працаваць у гэтай сферы на пяць гадоў.

Каментары2

  • Расейскі генацыд у Курапатах
    12.03.2024
    Усіх чыноўнікаў міністэрства спорту і турызму трэба праверыць на датычнасць да адмаўлення сталінска-расейска генацыду беларусаў у Курапатах.
    Дзясяткі, а можа і сотні тысяч беларусаў расстраляна ворганамі расейскага НКВД у адных толькі Курапатах. А такіх месцаў савецкіх расстрэлаў беларусаў шмат па ўсёй Беларусі.

    У Курапатах расейскае НКВД дарэчы расстрэльвала не толькі беларускіх паэтаў, але і беларускіх чыноўнікаў.
  • Paliašuk
    12.03.2024
    Турызм недалёкай будучыні: групу сустракае куратар-гэбнюк і раздае ўсім аўдыёгіды з выверанай, без скажэнняў і суб'ектыўных ацэнак інфармацыяй пра генацыд беларускага народа (з перабіўкамі на хіты г.сялук). Экскурсія праходзіць пад канвоем. Турыстычная прывабнасць краіны для жыцця павысіцца толькі так!

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць