Здароўе22

«Спорт у таблетцы». Навукоўцы распрацавалі прэпарат, які «замяняе» фізічныя практыкаванні

Каманда даследчыкаў з ЗША стварыла біяхімічнае злучэнне, якое можа «падмануць» арганізм чалавека і даць яму эфект ад заняткаў спортам без неабходнасці рабіць фізічныя практыкаванні. Але ці заменіць гэта спорт цалкам? Навукоўцы патлумачылі.

Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Як паведамляе партал ZME Science, навукоўцы з ЗША распрацавалі прэпарат, які дае арганізму эфект ад фізічных практыкаванняў без неабходнасці займацца спортам. Распрацоўка прэпарата доўжылася больш за 10 гадоў, а сам ён быў паспяхова пратэставаны на грызунах.

«У аснове прэпарата ляжыць навастворанае біяхімічнае злучэнне пад кодавай назвай SLU-PP-332, якое прыводзіць у дзеянне ўсе тры віды бялкоў ERR (экстраген — звязаныя рэцэптары). Гэтыя бялкі ў звычайных умовах актывуюцца толькі падчас фізічных практыкаванняў і адыгрываюць асноўную ролю ў кіраванні рэакцыяй арганізма на фізічную нагрузку і паляпшэнні метабалізму», — расказалі парталу ZME Science распрацоўшчыкі прэпарата.

Навукоўцы адзначылі, што эфект ад прэпарата «моцна нагадвае» эфект ад заняткаў спортам, і што гэта адкрывае новыя магчымасці для змагання з атлусценнем, сардэчнай недастатковасцю, зніжэннем функцый нырак і нават з хваробай Альцгеймера. 

У будучыні прэпарат плануецца выпускаць у звычайных таблетках.

«Аднак гэта не заменіць усе перавагі ад фізічнай актыўнасці і спорту, бо прэпарат лепш за ўсё дзейнічае менавіта ў сукупнасці з фізічнымі практыкаваннямі, як узмацняльнік. 

Да таго ж прэпарат ствараўся намі ў першую чаргу для тых, хто не мае фізічнай магчымасці займацца спортам», — падагульнілі навукоўцы.

Каментары2

  • Ухты
    21.03.2024
    Прыгожа! Новости про сша - наука, спорт, медицина, культура. Новости про рф и рб - алкаши, палитвязьни, убийства, техногенные катастрофы, пачвары. Все как пани агнешка учила. Тока посмотрите где щас пани агнешка
  • Коля соучастник
    22.03.2024
    Ухты, а что в бсср и русском рейхе изобрели?
    Это же не в вашем отделе людей на колени ставить и бутылки сажать. Тут голова необходима и понимаешь соображающая.
    А то что касается пани то не один губашлепавиц или любитель феликса и холодного пера в попе не сможет сравниться с пани Агнешкой. Не потому что она самая умная, нет женщина не глупая. Просто вы абсолютно тупые как и вашин главный свин усатый)

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста6

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць