На беларуска-латвійскай мяжы ў дальнабойніка знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне — мужчыну аштрафавалі
Старшыня суда Верхнядзвінскага раёна Віктар Баліка 7 сакавіка за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 1200 рублёў кіроўцу-дальнабойшчыка Сяргея Нікіціна. Адміністрацыйная справа была разгледжана без удзелу мужчыны.

У судзе высветлілася, што Сяргей, знаходзячыся на тэрыторыі Міжнароднага аўтамабільнага пункту пропуску «Грыгораўшчына» ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціў інфармацыйную прадукцыю з сайта «Хартыя-97», які раней быў унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, піша «Вясна».
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары