Грамадства99

Што за новая журналістка СТБ скакала каля еўрапейскіх дыпламатаў? Гэта дачка каханкі Кірыла Казакова

Нядаўна невядомая карэспандэнтка СТБ прыйшла на суд да Ігара Карнея, каб справакаваць еўрапейскіх дыпламатаў. Выявілася, што ў кадры апынулася Улада Радоўская — дачка каханкі былога кіраўніка СТБ Кірыла Казакова. Расказваем, што гэта за сям'я.

Улада Радоўская, Кірыл Казакоў і Алена Радоўская. Калаж «Нашай Нівы»

Уладзе Радоўскай 22 гады. Яна з Мінска. Пасля школы пайшла на юрыдычны факультэт БДУ. Але юрысткай яна так і не стала. З лютага 2021-га, яшчэ да сканчэння ўніверсітэта, яе ўзялі на Сталічнае тэлебачанне, ды яшчэ і амаль адразу ў кадр.

Да гэтага дзяўчыну не заўважалі. Увагу на сябе Улада звярнула, калі здзекліва спрабавала ўзяць каментар у еўрапейскіх дыпламатаў, якія прыйшлі на суд над Ігарам Карнеем. І пачала задаваць ім пытанні — маўляў, ці ходзяць яны на непалітычныя суды і «чаму іх больш цікавіць сітуацыя ўнутры Беларусі, чым ва ўласных краінах». Дыпламаты праігнаравалі Радоўскую.

Улада Радоўская. Скрыншот з відэа СТВ

Круты паварот у кар'еры ёй забяспечылі адносіны. Праўда, не яе, а маці.

Каханка Казакова

Маці Улады — 45-гадовая Алена Радоўская. Родам яна з расійскага Стаўрапаля. З першым мужам Уладзімірам яны, хутчэй за ўсё, пазнаёміліся, калі разам працавалі ў тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Далей бацька Улады працаваў аператарам і дызайнерам у прыватных прадпрыемствах. Калі яны разышліся, дакладна невядома.

Алена Радоўская на радыё «Зефір» (літара Z — не сімвал расійскай агрэсіі, яно так называлася і да вайны). Фота з яе інстаграма

Жанчына працавала ў журналістыцы амаль усё жыццё. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», яна пачынала ў «Магілёве» ў нулявыя, а ў 2008-м зарэгістравала ІП, сферай дзейнасці якога пазначанае «Вытворчасць кіна– і відэафільмаў» і мела ўласную фотастудыю ў Бабруйску. У 2018-м яе прызначылі праграмным дырэктарам сайта bobrlife.by, таксама яна працавала на бабруйскім радыё «Зефір».

Пра прыватнае жыццё Алены да Казакова нічога не вядома. На СТБ яна прыйшла ў сакавіку 2021-га. Расказвала і пра пратэсты, і пра Украіну, але больш за ўсё хваліла Лукашэнку. Вось некалькі красамоўных цытатаў з яе аўтарскай праграмы «За справу»:

Алена Радоўская. Скрыншот СТВ

Пра сыход Лукашэнкі: «Вялікае бачнае на адлегласці. Не хочацца ўяўляць, што б магло адбыцца, калі б… Але тады выстаялі. Тады чаму нас часта стаў крытыкаваць прэзідэнт? Адкажыце сабе шчыра».

«Хачу сказаць вялікі дзякуй урачам і сілавікам за выкананне службовага абавязку для дабра ўсіх. Перамагчы каранавірус і вытравіць бчбшную заразу з грамадства мы можам толькі разам».

«Вайна не скончылася, не расслабляйцеся, кажа прэзідэнт. І варта слухаць кожнае яго слова».

У 2021-м дзякуючы «Кіберпартызанам» стала вядома, што Казакоў тэлефанаваў у Мінскую абласную клінічную бальніцу. Ён прасіў зрабіць для двух вядоўцаў «падцяжку вачэй і павелічэнне грудзей, але каб без лішняга шуму». Па звестках з канала «Рэальная Беларусь», адной з тых, за каго ён прасіў, была Алена Радоўская. А зрабіць аперацыю збіраліся за дзяржаўны кошт.

Кірыл Казакоў і Алена Радоўская. Фота з інстаграма Кірыла Казакова

Калі Кірыла Казакова выгналі з СТБ і ўладкавалі ў «Мінск-Навіны», за ім сышла і Алена Радоўская.

Цяпер яна вядоўца «Мінск-Навінаў». А калі журналісты сайта бяруць у яе каментар, то прэзентуюць як «палітолага» або «палітаглядальніка».

А вось Улада Радоўская засталася на тэлеканале СТБ.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Paliašuk
    01.04.2024
    На ўколы ад СМА грошы збіраем СМС-камі талакой, а ў гэты час прапвгандоны сваім бл.ям цыцкі за бюджэтныя сродкі павялічваюць. Няма слоў, адныя [censored].
  • Галя з Камароу́кі
    01.04.2024
    Тэма цыцак засталася не раскрытая. Ці пайшлі мае падаткі на тое, каб нейкаму казакову было, што трымаць у руках?
  • Рыгор
    01.04.2024
    Скакуха.

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку3

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку3

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць