Ён думаў, што купляе мабільны тэлефон.

Жыхар аграгарадка Брэсцкай вобласці, звярнуўся ў міліцыю са скаргай на падман. Ён сцвярджаў, што, заплаціўшы 680 даляраў за новы смартфон, атрымаў кавалак дрэва, піша Blizko.by.
У выніку аператыўна-вышуковых дзеянняў стала вядома, што падман быў здзейснены 36-гадовым мужчынам, які меў судзімасці за аналагічныя злачынствы.
Пацярпелы знайшоў на замежным інтэрнэт-маркетплэйсе выгадную прапанову па продажы тэлефона. Пасля перапіскі ў месенджары і дамоўленасці аб асабістай сустрэчы для аплаты тавару, ён атрымаў скрынку, за якую і пералічыў грошы.
Аднак, вярнуўшыся дадому, мужчына выявіў унутры не тэлефон, а драўляны брусок.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары