Каментары да артыкула

«Чорны спіс можа налічваць да тысячы людзей». Што з альтэрнатыўнымі мерапрыемствамі ў Беларусі?

  • Ага
    31.03.2024
    Калісьці Латушка складаў чорныя спісы дзеячоў культуры. Зараз іншыя лукашысты працягваюць гэтую чорную справу.
    • Прахожы
      31.03.2024
      Ага, заўсёды, калі чытаеш падобныя допісы, паўстае пытанне ці то чалавек індактрынаваны дурань, ці то правакатар на акладзе. Кароткі незамыславаты нік схіляе да другога выпадку.
    • Боту
      31.03.2024
      Ага, лукабот, спісы складае адміністрацыя і такія як ты
      • Ага
        31.03.2024
        Боту, спісы складае адміністрацыя, а міністр культуры Латушка толькі падпісваў?
        https://euroradio.fm/latushka-zayaviu-shto-yak-ministr-kultury-zliu-u-internet-chorny-spis-muzykau
        Ну дык і тыя, хто падпісвае чорныя спісы потым таксама зробяцца "апазіцыянерам рэжыму" і будуць казаць: "Я не складаў, я толькі падпісваў ".
  • Ага
    31.03.2024
    Дарэчы, Латушка справакаваў у 2020м годзе актораў Купалаўскага тэатра, людзей творчых, а значыць, спантанных, эмацыйных, на непрадуманае рашэнне звольніцца з тэатру ў знак салідарнасці з Латушкам.
    Вынік: беларускія акторы вымушаныя з'ехаць за мяжу, у тэатр завезлі расейцаў.
    Пытанне: ці дапамог за 4 гады Латушка эміграваўшым купалаўцам хаця б з памяншэннем для тэатру? Здаецца, што не.
    • Стоп лукабот
      31.03.2024
      Ага, у знак салідарнасці ў Латушкам? Бот, ты на чым там сядзіш, за падзеямі увогуле сочыш альбо толькі з лесу выйшаў?
    • Аляхновіч
      31.03.2024
      Дзякуй богу, што купалаўцы з'ехалі за мяжу і ўратаваліся. Інакш бы гнілі ў калоніях, як тысячы іншых годных людзей.
      • Жнівень 2020
        31.03.2024
        Аляхновіч, на той момант трэба было змагацца за свой тэатр, трэба і на тэлебачанне было заходзіць і выходзіць у эфір. Ісці ў адміністрацыі і займаць будынкі і ствараць часовыя ворганы кіравання.
        А не аддаваць усё лукашыстам. Падтрымка народа была вялізарная: па паўмільёны народу на вуліцах стаяла. У адным толькі Мінску. І ў іншых гарадах.
    • Сусед
      31.03.2024
      Ага, у лукашыстаў заўсёды вінаватыя іншыя, а не лукашысцкія злачынцы.
      • Ага
        31.03.2024
        Сусед, калі Латушка падпісваў чорныя спісы, ён і быў лукашыстам. На вельмі высокай пасадзе. Міністрам культуры.
  • Ганьба
    31.03.2024
    Божа, які галімы савок! Гастролькі, зацвярджэнні...
  • Альтэрнатыва
    01.04.2024
    альтэрнатыўныя мерапрыемствы - пугачова, галкін і бортнік. але ужо ніколі не ў Беларусі
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць