Грамадства88

Чалы патлумачыў, чым быў карысны Мясніковіч у час працы з Лукашэнкам

«Яго апарат увасабляў функцыю «абароны ад дурня».

Міхаіл Мясніковіч. Фота: Fatih Aktas Anadolu Agency Getty Images

У кулінарным ютуб-праекце Мікалая Халезіна «Ператром з Халезіным» рэжысёр разам з эканамістам Сяргеем Чалым разважалі пра беларускія эліты. Чалы згадаў, як на яго вачах ўлада ў Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах у 1990-х гадах, вярнулася да старых партыйных эліт. На Захадзе гэты перыяд быў неабходны, па словах аналітыка, для таго, каб яны ператварыліся ў сацыял-дэмакратаў.

«Я проста памятаю, як сустрэў у мужчынскай прыбіральні Адміністрацыі прэзідэнта Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча і зразумеў, што рамантычны перыяд працы ў адміністрацыі скончыўся.

Сяргей Чалы Сергей Чалый Sergei Chaly
Cяргей Чалы. Скрын відэа freekuhar / YouTube

Першае, з чаго я зразумеў, што цяпер усё будзе па-іншаму, гэта калі мне на працоўнае месца прынеслі кніжачку службовых інструкцый таўшчынёй у цалю. Я не ведаю нікога, хто б яе чытаў, але яна была такой таўшчыні. Гэта было зроблена пры Мясніковічы. Ён лічыў, калі гэта не напісана, то і абавязкаў няма. І гэта з яго пункту гледжання павышала эфектыўнасць», — распавядае эканаміст.

Па словах Чалага, прыход у Адміністрацыю Лукашэнкі Мясніковіча  (у кастрычніку 1995 года) азначаў перамогу старой камуністычнай эліты над рамантыкамі першай хвалі.

Сяргей Чалы гаворыць, што высока цэніць ролю Мясніковіча ў час яго работы з Лукашэнкам:

«Гэты чалавек, які выконваў вельмі важную народна-гаспадарчую задачу. Яго апарат увасабляў функцыю «абароны ад дурня». На той момант гэты чалавек валодаў бясспрэчным аўтарытэтам ва ўсёй наменклатуры. Ён выбудаваў сістэму выканання абсалютна ідыёцкіх ідэй Лукашэнкі».

Watch on TikTok

Чалы тлумачыць: калі ўказы, распараджэнні, дэкрэты падпісваюцца Лукашэнкам, то пратакол даручэнняў па выніках любой нарады — не.

«Гэта дазваляла часам выкінуць нейкае глупства, часцей перафармуляваць яго па-іншаму, а часам і ўставіць момант, які быў патрэбен», — гаворыць эканаміст.

Чытайце яшчэ:

У Чалага спыталі, калі ён запросіць Шрайбмана на сваё вечаровае шоу

Чалы пра нюансы супрацы Беларусі з Кітаем

Чалы прапанаваў улічваць сацыяльную карыснасць чыноўнікаў

Каментары8

  • Францевич
    31.03.2024
    Господин Чалый крупно ошибается. Товарищ Мясникович не представлял собой ничего, кроме интригана и разносчика сплетен смолоду. Абсолютно не отличался интеллектом. Мог собрать пирамидку из кубиков, сделанных не им лично. В бытность премьер-министра, на эту должность он молился, никак себя, не проявил. Путин лишь смеялся с этого напыщенного болвана, использующего научные термины, которые сам до конца не понимал. Стоит вспомнить и Академию наук, где он вдруг отрастил себе бородку и усы. И убил напрочь эту научную среду. А в ЕЭК он ничего и не делал, лишь строил планы сменить АГ. Но сейчас залег на дно. Чтобы вдруг путин и вправду не втянул на замену.
  • даведка
    31.03.2024
    История почему-то упорно выталкивает наверх белорусской власти работников жилищно-коммунального хозяйства.
  • Зинаида
    31.03.2024
    Это прохиндей столько денег с родней заработал на строительстве в Туркмении. Кебича предал. Перебежал к шкловскому. Хотя такие гадости о нем говорил. Очень непорядочный человек.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне25

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне

Усе навіны →
Усе навіны

Ураган на поўдні Сібіры прывёў да пажараў і разбурэнняў. Жанчыну знесла з балкона, і яна загінула5

Па патрабаванні Зяленскага чыноўнікі прайшлі тэст на дэтэктары хлусні з-за ўцечкі праекта дамовы з ЗША5

Беларускія, расійскія і індыйскія байкеры зладзілі заезд у гонар Дня Перамогі ў Дэлі ВІДЭА8

Трохгадовы Цімафей, які быў паранены ў выніку удараў Расіі па Крывым Рогу, памёр21

«Мой першы сімптом — цяжка пачысціць зубы». Шчыры маналог 29-гадовай беларускі пра дэпрэсію48

У Віцебскай вобласці выпала багата снегу1

Эмінем упершыню стаў дзедам1

Рубіа: ЗША больш не будуць несці асноўны цяжар гуманітарнай дапамогі3

Хто стане аператарам сувязі 5G у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне25

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць