Каментары да артыкула

Памёр Мікола Маляўка

  • F
    05.04.2024
    Шкада. У мяне ёсць яго зборнік " Рушнiчок на крыжы".
    Купляў яшчэ ў 1994 альбо 1995м.
    Зачытваўся, таксама як і С. Панізьнікам, В. Шніпам.
    Было гэта ўсё вельмі непадобным на школьную праграму "белліта".
  • Верш
    05.04.2024
    Мікола Маляўка (1941-2024)
    КАІНАВА ПЯЧАЦЬ

    Людзей не цаніла эпоха.
    І за жыццём у чарзе
    На Сталіна, як на бога,
    Маліліся каіны ўсе.

    Паклёпы страчылі спакойна,
    З трыбуны крычалі ўзахлёб -
    І ён дзяржаўнай рукою
    Благаслаўляўся, паклёп.

    Спявалі пра мір піянеры,
    А іх бацькі і дзяды
    Баяліся стуку ў дзверы,
    Як самай вялікай бяды.

    Віну выбівалі люта,
    І лёгка было суду:
    Не ўстануць з нябыту людзі,
    А значыць - канцы ў ваду.

    "Забойцы!" - клялі ахвяры.
    Пра гэта суддзі маўчаць,
    Ды праступае на твары
    Каінава пячаць.

    У сіле яно, пракляцце,
    І па сягонняшні дзень -
    І цяжка з такой пячаццю
    Схавацца ў мінулага цень.

    Баяцца каіны праўды.
    Згубіўшы душу не адну,
    Яны на Сталіна прагнуць
    Зваліць і сваю віну.


    Маўляў, і караў найболей,
    І пілаваў ён, уладар.
    А хто ўладару як богу,
    Ахвяры прыносіў у дар?

    Ці, можа, былі не рады,
    Калі ад бога ў Крамлі
    Атрымлівалі пасады,
    І званні, і медалі?

    Пра тое, за што ўзнагароды,
    Яны, вядома, маўчаць,
    Ды іх выкрывае заўсёды
    Каінава пячаць.

    Рэабілітаваны ахвяры,
    А ім - апраўдання няма:
    І смерць не сатрэ на твары
    Ганебнай пячаці-кляйма.
  • Дзякуй
    05.04.2024
    Верш, вельмі актуальны верш у 2024м годзе.
  • Верш
    05.04.2024
    Мікола Маляўка (1941-2024)
    РОДНАЯ МОВА - АДНА

    Бываюць мовы блізкія,
    А родная - адна.
    І над маёй калыскаю
    Схілялася яна.

    З матуляю за грэбляй
    У копы сена грэбла,
    Спявала - чуў здалёк:
    "Цячэ вада ў ярок..."

    І на жніве, бывала,
    Таксама запявала
    Пад музыку сярпа:
    "А ў полі вярба..."

    Пачуццяў не таіла
    І клікала-прасіла:
    "Ляці, ляці, мой мілы,
    Пазыч у птушкі крылы..."

    На чоўне веславала,
    Як пра сябе, бывала,
    У рэчанькі пытала:
    "Чаму ж ты не поўная,
    З беражком не роўная?..."

    Здаралася, і плакала,
    Ды не рабіла зла,
    Да гора абыякавай
    Ніколі не была.

    Аднак душа шчымела,
    Марнела з году ў год,
    Нібы асірацела,
    Нібы прапаў народ.

    Жыла адна ў запечку
    З паніклай галавой,
    Баялася, што свечку
    Паставяць ёй, жывой.

    Праз суд вялі за краты,
    Глуміліся з яе,
    Ды не забілі каты -
    Чужыя і свае.

    І выйшла ганарова
    З запечка, як з турмы,
    Каб з ёй, дзяржаўнай мовай,
    Народам сталі мы.
  • Žvir
    05.04.2024
    Mikałajeŭščyna, heta ž i Jakub Kolas z Mikalajeŭščyny? Ci nie ? A na tych mohilkach i moj dziadzka pachavany. Mała bačylisia, zusim.