Свет55

Нацыянальнай валютай у Зімбабвэ цяпер будзе золата

Рэзервовы банк Зімбабвэ аб'явіў пра ўвядзенне новай валюты пад назвай ZiG (Zimbabwe Gold — золата Зімбабвэ). Як паведамляе выданне Pendula News, новая валюта будзе забяспечаная кошыкам замежных валют, золата і іншых каштоўных металаў.

Новая грашовая адзінка будзе выпускацца ў манетах і банкнотах наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 100 і 200. Яе абменны курс да даляра ЗША будзе складаць 13,5 зімбабвійскага золата за 1 даляр ЗША. Цяпер 1 даляр можна купіць за 30,5 тысячы зімбабвійскіх даляраў.

Адзначаецца, што ZiG будзе запушчаны ў абарачэнне 8 красавіка. Банкноты зімбабвійскага даляра ад грамадзян будуць прымацца банкамі краіны на абмен цягам наступных 21 дзён.

Увядзенне ZiG — ужо шостая з 2008 года спроба Зімбабвэ нарэшце стварыць нармальную мясцовую валюту. Папярэднія спробы былі няўдалыя, бо з-за высокай інфляцыі ўведзеныя новыя плацежныя сродкі вельмі хутка абясцэньваліся.

Каментары5

  • Gorliwy Litwin
    05.04.2024
    Трэба ракушкі каўры зрабіць валютай, нанізанвя на матузкі. Старадаўняя Афрыканская траудыцыя. Ўсе альтэрнатывы не апраўдалі даверу
  • жуткие но правдивые слова
    05.04.2024
    а ведь там люди с металитем 16 века... Как-то показывали в сетях "скромную" и " бедную" маму ПРезидента.  
    PS/   поделили весь шарик на части, остальное "быдло" чтобы на них работать.... Пример - Беларусь. Обратной связи  Народ - Власть ведь нет, толькл в попу дудеть.... И Будешь дышать.... Не более...
  • Андрусь
    05.04.2024
    Падпішыце фота: "На здымку: Купюра 100 зімбабвійскіх зігаў". 
    Цяпер у Зімбабвэ можна ў літаральным сэнсе на касе ў краме кідаць зігі! 
    І галоўнае, што першая літара - якраз з сучаснай расійскай свастыкі, для зігаў  вельмі пасуе. 

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць