Старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з нямецкім канцлерам Олафам Шольцам прапанаваў чатыры прынцыпы ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. Яны такія ж агульныя, як і леташні дакумент Пекіна, у якім утрымліваўся заклік да «палітычнага ўрэгулявання» канфлікту.

Сі Цзіньпін на сустрэчы з Шольцам акцэнтаваў увагу на тым, каб не дапусціць разрастання канфлікту.
«Па-першае, мы павінны засяродзіцца на падтрыманні міру і стабільнасці і не пераследваць карыслівых інтарэсаў.
Па-другое, мы павінны астудзіць сітуацыю, а не падліваць масла ў агонь.
Па-трэцяе, мы павінны стварыць умовы для аднаўлення міру і пазбегнуць далейшага абвастрэння напружанасці.
Па-чацвёртае, мы павінны знізіць негатыўнае ўздзеянне на сусветную эканоміку і не падрываць стабільнасць глабальных прамысловых ланцужкоў і ланцужкоў паставак», — сказаў кітайскі лідар.
«Чатыры прынцыпы» пераклікаюцца з леташнім дакументам Пекіна, у якім утрымліваўся заклік да «палітычнага ўрэгулявання» канфлікту. На думку шэрагу заходніх аглядальнікаў, гэта дазволіць Расіі ўтрымаць большую частку захопленых украінскіх тэрыторый.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Из Тибета для начала пусть убираются, потом поговорим о принципах.