Свет1010

Вялікабрытанія будзе дэпартаваць усіх нелегальных мігрантаў у экватарыяльную Афрыку

Незалежна ад краіны, адкуль яны прыехалі.

Кігалі — сталіца Руанды. Фота: Wikimedia Commons

Пасля некалькіх тыдняў абмеркаванняў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак праштурхнуў праз парламент закон аб дэпартацыі мігрантаў у Руанду, піша Бі-бі-сі.

Мяркуецца, што просьбітаў прытулку, якія заехалі на тэрыторыю Вялікабрытаніі нелегальна, будуць аўтаматычна — незалежна ад іх паходжання — перанакіроўваць у гэтую ўсходнеафрыканскую краіну.

Пры гэтым брытанскі ўрад таксама разлічвае забараніць магчымасць аспрэчваць рашэнне аб дэпартацыі ў судах.

Законапраект, які ўхваліла верхняя палата брытанскага парламента, афіцыйна прызнае Руанду бяспечнай краінай.

Цяпер мігранты, якія нелегальна трапілі на тэрыторыю Вялікабрытаніі, будуць дастаўляцца ў Руанду і запытваць прытулак ужо там. Пры гэтым магчымасці вярнуцца ў Вялікабрытанію ў іх не будзе. Такую ініцыятыву ўпершыню яшчэ два гады таму вылучыў прэм'ер-міністр Барыс Джонсан.

Крытыкі законапраекта звяртаюць увагу на тое, што Вялікабрытанія будзе плаціць Руандзе сотні мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, пры гэтым незразумела, колькі нелегальных мігрантаў сапраўды ўдасца дэпартаваць.

Рышы Сунак ужо заявіў, што краіна праігнаруе пазіцыю Еўрапейскага суда па правах чалавека, які асудзіў дамову аб даванні прытулку ў Руандзе. Пры гэтым прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі падкрэсліў, што гэты закон не супярэчыць міжнароднаму праву.

Чакаецца, што першых нелегальных мігрантаў змогуць пераправіць у Руанду ўжо праз тры-чатыры месяцы.

***

Руанда — краіна на поўдзень ад Сахары (самая заходняя частка Усходняй Афрыкі), у раёне Вялікіх Афрыканскіх азёр. Не мае выхаду да мора. Тэрыторыя складае 26,3 тысячы квадратных кіламетраў (крыху болей за Гродзенскую вобласць), але насельніцтва налічваецца 14,3 млн чалавек, што амаль у паўтара раза болей, чым у Беларусі.

Афіцыйных моў чатыры — руанда, англійская, французская і суахілі. Пасаду прэзідэнта з 2000 года бесперапынна займае Поль Кагаме. Руанда мяжуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на захадзе, Угандай на поўначы, Танзаніяй на ўсходзе і Бурундзі на поўдні.

Руанда — аграрная краіна з адносна хутка растучай эканомікай. Аб'ём ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці на 2020 год — 43 мільярды даляраў (каля 3136 даляраў на душу насельніцтва).

У 1990 пачалася грамадзянская вайна, якая прывяла да аднаго з найбуйнейшых генацыдаў у гісторыі і знішчэння народнасці тутсі. 

Каментары10

  • Gorliwy Litwin
    23.04.2024
    лепш бы, здаецца, выслалі на радзіму продкаў самога Сунака, дзіўнае ўвасабленне брытанскага кансерватыўнага істэблішмента, але гэта толькі маё суб'ектыўнае меркаванне. Безумоўна, брытанскім вучоным лепш бачна
  • Gorliwy Litwin
    23.04.2024
    дарэчы, на пачатку ХХ ст. брытанскія вучоныя хацелі пасяліць габрэяў не ў Ізраілі, а ў суседняй з Руандай Угандзе. Бачна што гэты план не даваў ім спакою больш за 100 гадоў, і нарэшце то яны змаглі яго ўвасобіць у жыццё, хаця і ў трохі трансфармаваным выглядзе. І як жа характэрна, што дзеля гарантый стабільнасці была абраная краіна не з пераменлівым дэмакратычным урадам, а ўстойлівая дэспатыя з этнархам які кіруе ўжо чвэрць  стагоддзя.

    Адсюль пытанне: ці могуць постмадэрнісцкія дэмакратыі абыходзіцца без партнёрскіх дэспатый?
  • Let's make Afrika great again
    23.04.2024
    Афрыка для чорных!

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →