Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт па-ранейшаму знаходзіцца ў турме ў Сербіі ў чаканні рашэння суда аб экстрадыцыі. Ён просіць пісаць яму лісты пра тое, як беларусы трапілі пад рэпрэсіі, але змаглі выйсці на волю.

Ліст Андрэя з такой просьбай апублікавала прэс-сакратар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юлія Гарачая, піша Reform.news.
Ведаю, што сотні тысяч з вас прайшлі праз кіпцюры АМАПа, жах кратаў і роспачы. Што вы адчувалі, калі кашмар скончыўся і свабода заззяла ў вашым акне? Як гэта, раскажыце калі ласка?! Кожная гісторыя з хэпі-эндам — гэта мая надзея якую я не магу страціць», — напісаў Андрэй.
Пісаць Андрэю можна па адрасе: Andrey Gnyot, 11050 Serbia, Centralni zatvor, Bačvanska 14, Beograd (Voždovac).
Андрэй Гнёт — вядомы беларускі журналіст, рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў. У 2020 годзе Андрэй дапамагаў заснаваць «Свабоднае аб'яднанне спартсменаў SOS BY», асвятляць пратэсты ў СМІ, адыграў важную ролю ў працэсе адмены ЧС па хакеі.
Андрэя затрымалі ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў вышук праз Інтэрпал. Абарона Андрэя змагаецца за тое, каб адмяніць яго экстрадыцыю ў Беларусь, дзе яго могуць чакаць катаванні. У снежні 2023 года суд першай інстанцыі ўхваліў экстрадыцыю, але ў сакавіку 2024 года Вышэйшы суд (Апеляцыйны) адмяніў рашэнне і адправіў справу на перагляд. Справа была перагледжана ў пачатку красавіка. Цяпер чакаецца рашэнне суддзяў Высокага суда Бялграда.


-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары